Сілавікі расказалі аб затрыманні работніка аўтазавода імя Кірава ў Магілёве. Мяркуючы з сацсетак, затрыманага завуць Ігар Пухлякоў.
На відэа, знятым сілавікамі, ён кажа, што з 2020 года нібыта размяшчаў у сацыяльных сетках «экстрэмісцкія матэрыялы», а ў 2021 годзе нібыта прайшоў рэгістрацыю ў «плане Перамога».
Па якіх менавіта артыкулах затрыманы магілёвец і дзе цяпер знаходзіцца — не паведамляецца, зазначае Медыязона.
Каментары