Святлана Ціханоўская — Марыне Золатавай: Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!
З 6 верасня па 6 лістапада «Рэпарцёры без межаў» ладзяць кампанію «Паштоўкі для Марыны», прымеркаваную да дня нараджэння галоўнай рэдактаркі партала Tut.by Марыны Золатавай, асуджанай сёлета ў сакавіку на 12 гадоў калоніі.
Праект накіраваны на падтрымку Марыны і ўсіх палітвязняў-журналістаў. Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у гэтай акцыі і запісала відэа для Марыны:
«Ты выконвала высокія стандарты журналістыкі і была прыкладам для калег. Як бы цяжка ні было, ты знаходзіла выйсце з любой сітуацыі. Сёння кожны твой дзень — гэта марафон. Марафон барацьбы за жыццё, за здароўе, за ўласную годнасць. Але я не сумняваюся, што ты зможаш вытрымаць гэтае выпрабаванне».
Можна далучыцца да акцыі і падтрымаць Марыну Золатаву і ўсіх палітвязняў-журналістаў, а такіх 34 чалавекі.
Для гэтага трэба напісаць словы падтрымкі на электронны адрас [email protected].
6 лістапада, у дзень нараджэння Марыны, «Рэпарцёры без межаў» перададуць гэтыя пасланні ў амбасады Беларусі ў некалькіх краінах.
Марыну Золатаву перавялі ў гомельскую калонію
«Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці». Якія навіны даходзяць ад Марыны Золатавай
«Не за гарамі той час, калі беларусы змогуць жыць шчасліва». Марына Золатава напісала ліст з турмы
Дачка Марыны Золатавай пра прысуд: Хтосьці за надуманую справу атрымае зорачку на пагоны. А мая матуля нязломная
Каментары