Наталля Качанава назвала Венесуэлу надзейным партнёрам, добрым таварышам і сябрам Беларусі
Старшыня Савета Рэспублікі сёння сустрэлася з міністрам замежных спраў Рэспублікі Венесуэла Іванам Хілем Пінта, які знаходзіцца ў Мінску з візітам.
«Вядома, для нас вельмі важна ўзаемадзеянне абсалютна ва ўсіх напрамках жыццядзейнасці нашых краін. У тым ліку ў гуманітарнай сферы, у адукацыі. Калі студэнты з Венесуэлы вучацца ў нашай краіне — мы гэта з вялікай радасцю вітаем, — сказала Наталля Качанава. — Мы гатовыя да супрацоўніцтва абсалютна па ўсіх напрамках, разумеючы і ведаючы, што Венесуэла — наш добры сябар. І мы добра памятаем перыяды ў жыцці нашай краіны, калі Венесуэла падстаўляў нам плячо самым сур'ёзным чынам, і мы ўдзячныя вам за гэта».
«Са свайго боку смею вас запэўніць, што наша краіна — надзейны партнёр, добры сябар і таварыш Венесуэлы. У гэтым не можа быць ніякага сумневу», — сказала спікер Савета Рэспублікі.
Яна выказала ўпэўненасць, што гэты візіт дасць новы імпульс дружбе і супрацоўніцтву паміж афіцыйным Мінскам і Каракасам.
Каментары