Вайна

Зяленскі: Спробы наступу расійскіх войскаў пад Вуглядарам паспяхова адбітыя

Вуглядар — бастыён, размешчаны ў стратэгічна важным пункце на скрыжаванні паўднёвай і ўсходняй ліній украінскага фронту.

Украінскія вайскоўцы едуць на бронетранспарцёры да перадавых пазіцый паблізу Вуглядара. Фота: Lib's / AP

Украінскія войскі адбілі спробы наступу расіянаў пад Вуглядарам у Данецкай вобласці і працягваюць трымаць абарону Аўдзееўкі, а таксама праводзіць наступальныя дзеянні на поўдні Украіны, заявіў у чацвер Уладзімір Зяленскі, піша Бі-бі-сі.

Вуглядар — бастыён, размешчаны ў стратэгічна важным пункце на скрыжаванні паўднёвай і ўсходняй ліній украінскага фронту. Цягам доўгіх месяцаў за кантроль над горадам неаднаразова разгортваліся жорсткія бітвы.

«Была спроба праціўніка наступаць на Вуглядарскім кірунку, але нашы воіны спынілі яе, нанёсшы ворагу цяжкія страты: дзясяткі адзінак тэхнікі, шмат забітых і параненых», — паведаміў Зяленскі па выніках селектарнай нарады з кіраўнікамі Узброеных сіл і Міністэрства абароны.

Прадстаўнік расійскага Мінабароны заявіў у чацвер, што падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Усход» ва ўзаемадзеянні з армейскай авіяцыяй і артылерыяй на паўднёва-данецкім напрамку «было нанесена агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы ВСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Ураджайнае і Старамаёрскае».

Украінскія вайскоўцы паведамляюць, што ў апошнія тыдні адбылася прыкметная эскалацыя баявых дзеянняў уздоўж лініі судакранання на ўсходзе краіны. Паводле звестак УСУ, Расія спрабуе перагрупавацца і аднавіць сілы пасля буйных страт, панесеных у раёне Аўдзееўкі, перш чым аднавіць атакі.

«Вораг пры падтрымцы авіяцыі не пакідае спробаў акружыць Аўдзееўку, але нашы воіны стойка трымаюць абарону, наносячы акупантам значныя страты», — гаварылася ў сённяшняй ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Украінскае камандаванне запэўнівае, што прынамсі на паўднёвым флангу паўкола вакол Аўдзееўкі — у раёне вёсак Першамайскае і Паўночнае — усе атакі расіянаў у апошнія суткі былі адбітыя.

Уладзімір Зяленскі не стаў паведамляць падрабязнасці аперацый на гэтым кірунку, лаканічна паведаміўшы, што «працягваюцца абарончыя дзеянні ў Аўдзееўцы і нашы наступальныя аперацыі на поўдні».

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →