Пенсіянерцы, якая спаліла два аўтамабілі, прысудзілі «хатнюю хімію»
У Гомелі ў судзе Чыгуначнага раёна вынеслі прысуд пенсіянерцы, якая спаліла два аўтамабілі. За наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»), а таксама штраф — 348 рублёў, піша «Гомельская праўда».
Пракурор запытваў для жанчыны пяць гадоў абмежавання волі. На больш мяккі прысуд паўплывала тое, што абвінавачаная сама стала ахвярай махляроў і здзяйсняла злачынства пад іх уздзеяннем. Таксама былі ўлічаныя пенсійны ўзрост, адсутнасць судзімасцяў і «станоўчая характарыстыка з месца жыхарства». Да таго ж яна цалкам кампенсавала пацярпелым нанесеную ім шкоду.
Паводле версіі самой жанчыны, ёй патэлефанаваў нібыта супрацоўнік крымінальнага вышуку і паведаміў пра незаконнае афармленне на яе імя некалькіх крэдытаў супрацоўніцай буйнога банка. Махляры намовілі жанчыну ўзяць удзел у «спецаперацыі», у ходзе якой яна аформіла ў двух банках крэдыты на 19 тысяч рублёў, а атрыманыя грошы перавяла на пададзены аферыстамі абаненцкі нумар. Пасля зламыснікі пераканалі гамяльчанку падпісаць «сакрэтную дамову», паводле якой яна абавязваецца безумоўна супрацоўнічаць са следствам і захоўваць усё ў таямніцы, і шантажавалі ахвяру гэтым падробленым дакументам. Скончылася гэта тым, што жанчына па намове махляроў падпаліла аўтамабілі «супрацоўніцы банка» і яе саўдзельніка-начальніка, якія нібыта збіраліся схавацца за мяжой. У выніку пенсіянерка знішчыла два аўтамабілі, Nissan Terrano і Hyundai IX 35, агульным коштам 21 703 рублі.
Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі
Жывуць на адну пенсію, сутыкаюцца з ашуканцамі, усім задаволены: вынікі апытання беларускіх пенсіянераў
80-гадовая жанчына ледзь не прадала кватэру для месенджарных аферыстаў. Але рыэлтары своечасова адумаліся
Каментары