Дурніцы на Камароўцы каштуюць у тры разы танней, чым у гіпермаркетах
У інстаграме мінскага Камароўскага рынка сёння з'явілася відэа, дзе можна знайсці дурніцы па 29,90 рубля. Гэта вельмі танна, бо ў гіпермаркетах яны каштуюць утрая даражэй, заўважыў Blizko.by.
Цяпер сярэдняя цана кілаграма дурніц у мінскіх гіпермаркетах — каля 90 рублёў. Напрыклад, у e-дастаўцы за 125 грам прыйдзецца заплаціць 11,99 рубля, а кілаграм каштуе 95,92 рубля. Дарагія гэтыя ягады і ў іншых гіпермаркетах Мінска.
Гэтыя ягады, як пазначаецца, прывезлі з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Каментары