Паводле прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у зоне баявых дзеянняў ва Украіне знаходзяцца 617 тысяч вайскоўцаў.
Ці ўключае гэта лічба расійскія страты, невядома. Разведка ЗША лічыць, што Расія на вайне ва Украіне страціла загінулымі і параненымі 315 тысяч чалавек.
Паводле Пуціна, цяпер на фронце ва Украіне знаходзіцца больш за 200 тысяч расійскіх мабілізаваных, а каля 40 тысяч мабілізаваных былі звольненыя са службы з розных прычын. Новай хвалі мабілізацыі ў Расіі не плануецца, дадаў ён.
Пуцін нагадаў, што ў Расіі ідзе кампанія па прыцягненні кантрактнікаў. Ён заявіў, што ўжо 486 тысяч чалавек заключылі вайсковыя кантракты.
Таксама Пуцін паабяцаў разабрацца з выплатамі байцоў ПВК.
«Фармальна ПВК у Расіі няма», заявіў ён. У яго, сказаў Пуцін, «былі блізкія людзі, некаторыя пайшлі з жыцця, аддалі жыццё за радзіму, ваюючы ў рамках гэтай ПВК».
Слова «Вагнер» прэзідэнт Расіі не вымавіў, заўважыў Дождь.
-
У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў
-
«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам
-
Генштаб Украіны запэўнівае, што расійскай арміі не ўдалося ўвайсці ў Купянск і акупаваць Ільінку
Каментары