Каханне і сэкс44

«На першае спатканне прывёз 53 ружы». Як жанчына ў свае 50+ знаёміцца ў інтэрнэце

Алене 53 гады, жыве ў Магілёве. Яна эфектная жанчына, якой ніяк не дасі яе ўзросту. У разводзе ўжо амаль тры гады, і, калі сын з'ехаў вучыцца ў іншы горад, стала задумвацца пра ўладкаванне асабістага жыцця. Як гэта ў яе атрымліваецца, піша «Вечерний Бобруйск».

 Фота: pixabay.com

«Ніколі не ведаеш, хто прыйдзе на сустрэчу»

Знаёміцца Алена часцей за ўсё праз мабільныя праграмы Tinder, сайты Tabor.ru і Love.ru.

«Рэгістравалася на сайтах знаёмстваў з мэтай сустрэць добрага мужчыну для жыцця, але пакуль з гэтым напружна, — смяецца суразмоўца. — Адэкватных мала. Ці то мужчыны такія, ці то мне трапляецца не тое. Ці нармальныя на сайтах не сядзяць? Але я ж нармальная, і таксама на сайце. Ну, а дзе яшчэ знаёміцца? У мяне ёсць прыклады, калі пасля знаёмства на сайтах мае прыяцелькі нават выходзілі замуж».

І хай пакуль што інтэрнэт-знаёмствы не апраўдалі яе чаканняў, Алена бачыць у іх толькі плюсы:

«Можна весці актыўнае жыццё дзякуючы спатканням і як мінімум пару разоў на тыдзень выбірацца ў кавярню або на прагулкі. Ёсць стымул прыгожа нафарбавацца і апрануцца. Заўсёды грае нейкі адрэналін, бо ніколі не ведаеш, хто прыйдзе на сустрэчу. Перапіскі і стэлефаноўванні — гэта адно, а ўбачыць чалавека тварам да твару і пагутарыць — зусім іншае.

Самыя адэкватныя мужчыны — на Tinder, на астатніх платформах з першых хвілін перапіскі ўжо «хачу цябе», «прыязджай у госці», — расказвае Алена.

«Вельмі шмат піша дальнабойшчыкаў»

«Большасць мужчын, якія мне пішуць, адкідаю яшчэ на этапе перапіскі, разумею, што «не маё» і не марную час. Вельмі шмат піша дальнабойшчыкаў. Як потым высвятляецца — жанатых. Гэтага не разумею. Цябе дома няма месяцамі, тут у цябе жонка і дзеці, а ты шукаеш прыгод?»

Алена звяртае ўвагу, што жанчыны выглядаюць лепш за мужчын-аднагодкаў, і часта рэальны ўзрост чалавека, які прыйшоў на спатканне, не супадае з яго знешнасцю:

«Пазнаёмілася з адным 50-гадовым. На сустрэчу прыйшоў дзед.

Яшчэ з адным маем камунікацыю, перапісваемся, у анкеце напісана 42 гады. Прыйшоў на спатканне, гляджу — а яму як мінімум 60. Фатаграфія на сайце была нібыта нічога. Хутчэй за ўсё старая або адрэтушаваная. Пачынаем камунікаваць, і я разумею, што яму сапраўды 42. Але побач з ім я выглядаю тады на трыццаць, а то і менш.

Больш-менш на свой узрост выглядаюць 35-гадовыя мужчыны. Сустракалася неяк з 30-гадовым. Ён кажа: «Ну, я бачу, што ты за мяне старэйшая, табе гадоў з 35-36». Я не стала прызнавацца, што ён моцна памыляецца.

Пішуць і 20-гадовыя, але я іх адразу адкідаю. У асноўным мой дыяпазон 35-56 гадоў».

«Шмат мужчын сквапных, для якіх і кубак кавы нешта неверагоднае»

Часта інтэрнэт-знаёмствы заканчваюцца толькі адной сустрэчай. Бывае, што мужчыны не зацікаўленыя далей працягваць зносіны, а бывае, што не хоча і Алена:

«Прыйшла на сустрэчу з маладым мужчынам. Адукаваны, з добрай працай. Але двух слоў звязаць не можа. Навошта мне працяг?

З іншым гулялі па Падміколлі. Дадому не цягнуў, аднак і кавай не пачаставаў. Але размаўлялі цікава. Я б яшчэ раз з ім сустрэлася, але не патэлефанаваў больш.

Шмат мужчын сквапных, для якіх і кубак кавы нешта неверагоднае. Адзін кавалер купіў каву на запраўцы і павёз на Святое возера глядзець захад сонца. І яшчэ расказваў, як сустракаўся з дзяўчынай, якая прывозіла яму дадому прадукты, а ён толькі заварваў гарбату. І гэта мужчына? Самец-здабытчык? Натуральна, больш не адказвала на ягоныя званкі.

 Фота: pixabay.com

Мяне палохае, што вельмі многія мужчыны гатовыя ўступаць у палавыя адносіны не засцерагаючыся. Як гэта так? На маё здзіўленне атрымліваю адказ: «Я сабе давяраю». Ну і давярай, хоць я сумняваюся, што мужчыны часта ходзяць па лекарах. А ці можна давяраць жанчыне, якую ведаеш толькі па перапісцы? Тое, што яна прыгожая і прыстойная, нічога не патлумачыць пра яе здароўе».

«На першае спатканне паклікаў у лес на шашлыкі»

«Ствараецца ўражанне, што мужчыны перасталі напружвацца і імкнуцца заваяваць жанчыну. Кудысьці запрасіць, кветкі падарыць. Не трэба бярэмя ружаў, цвіце бэз — дык нарві бэзу, купі букецік у пераходзе ў бабулі.

За год інтэрнэт-знаёмстваў я толькі два разы атрымлівала кветкі. Адзін мінчук прыязджаў на выхадныя, прывёз 53 ружы. Было вельмі прыемна.

І яшчэ вялікі букет руж дарыў на першае спатканне магілёвец. Мой аднагодак, мае добры бізнэс. Але ўвесь у справах, няма часу сустракацца. Першы час яшчэ тэлефанаваў, а потым знік бясследна.

 Фота: pixabay.com

Засмучае, што мужчыны сталі млявымі, безыніцыятыўнымі і акрамя ложка іх нічога не цікавіць. Выключэнняў няшмат.

Адзін на першае спатканне паклікаў у лес на шашлыкі. Па перапісцы здаўся адэкватным і я пагадзілася. Прыехаў нармальны 50-гадовы мужчына — з рашоткай, мясам і гароднінай. Хутка сабраў столік і крэслы, падсмажыў мяса. Чалавек аказаўся цікавым і не намякаў на працяг у яго дома.

З іншым схадзілі ў кінатэатр. Мяркуючы па тым, што яго там усе работнікі ведалі, у кіно ён водзіць дзяўчат рэгулярна. Прыгожы, накачаны, нягледзячы на свае 54 гады. Развіцця адносін не было, але я добра правяла вечар за цікавым фільмам і папкорнам».

Алена кажа, што яна не патрабавальная, не задзірае планку. Дзесьці саступае, на нешта заплюшчвае вочы:

«Ужо не шукаю чалавека для жыцця, хай будзе для спатканняў. Але гэта таксама павінен быць нармальны чалавек. Няўжо буду разменьвацца?

Пакуль у спатканнях я бачу толькі станоўчыя моманты, гляджу на ўсё пазітыўна. Мінус толькі адзін — пакуль свайго мужчыны не сустрэла».

Чытайце таксама:

«Другога такога проста не вытрымаю». Няўдалыя першыя спатканні вачыма хлопцаў

«Праз чатыры месяцы загаварыў пра вяселле». Беларусы падзяліліся гісторыямі, як іх звялі сайты знаёмстваў

«Яму цяжка даюцца мае спазненні». Беларускі расказалі, з якімі праблемамі сутыкнуліся ў адносінах з іншаземцамі

«Мы сядзелі голыя, а ён завёў размову пра Вялікае Княства Літоўскае». Беларусы расказалі, як знаёміліся ў тындары з палякамі і полькамі

Каментары4

  • Ёсік
    20.12.2023
    Вельмі прыгожая 53-х гадовая жанчына пакрыўджаная на мужчын. Усё не так, усё не гэтак. А мо хто табе спадабаўся, а потым зьнік, таму і зьнік, што ты яму не цікавая? Мо хопіць марыць аб рыцарскім двубоі пад тваім гаўбцом?
  • ІМЯ
    20.12.2023
    Кастусь, якая яна табе бабка, дзедку? Вось таму і маем тое, што маем, бо навокал адныя хамы твайго кшталту, без выхавання і элементарнай прыстойнасці.
    Лепш ніякага мужыка, чым хамаў ці жыгалаў. Ды і вартасць такіх пачакуноў дый папаламшчыкаў занадта пераацэная. На шчасце, сярод беларускіх ды і ўвогуле мужчынаў хапае нармальных. А іншым няхай шчасціць на канапе пад півас.
  • Максим Дизайнер
    21.12.2023
    ІМЯ

    Бедные европейские пополамщики, как они там живут без наших любительниц сидеть на госпомойках и на диване с каклетами и с центральным отоплением без пиваса. Пиваса низзя, а в кафе срать своим же баблом можно. Наверное именно поэтому наши принцессы так валят толпами за рубеж, переучивать пополамщиков быть "настоящими мужчинами".

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу8

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?1

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася29

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы1

У Мінску пайшоў снег ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →