«Нават яго дзеці былі за». Халезін распавёў, як Лукашэнку прапаноўвалі пакінуць краіну пад гарантыі
Драматург і сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін згадаў на «Белсаце», як у 2020 годзе з Лукашэнкам спрабавалі весці перамовы.
Гаварылі ў тым ліку пра вызваленне палітвязняў.
«Нават Ангела Меркель званіла яму. Ён не падняў трубкі. Мы прапаноўвалі варыянт адлёту. Быў чалавек, які гатовы быў гарантаваць яму бяспеку. Нават яго дзеці былі за гэта», —
распавёў Халезін, але не ўдакладніў, адкуль яму гэта вядома.
«Не магу сказаць. Гэта пытанне бяспекі людзей», — коратка пракаментаваў драматург.
Разважаючы, што можна зрабіць для вызвалення палітзняволеных, Халезін заўважыў, што цяпер гэта пытанне звязана з адхіленнем Лукашэнкі ад улады.
«Стаўкі занадта высокія. Ён не будзе выпускаць палітзняволеных», — заўважыў драматург.
Чытайце яшчэ:
Імунітэт, ахова, заробак, вызваленне ад падаткаў. Апублікаваны пералік гарантый для экс-прэзідэнтаў Беларусі
Халезін: Нейкі пацук прыбраў з санкцыйнага спісу ЕС усе суб’екты, якія б нанеслі ўдар па Лукашэнку
Каментары