Грамадства6767

Імунітэт, ахова, заробак, вызваленне ад падаткаў. Апублікаваны пералік гарантый для экс-прэзідэнтаў Беларусі

Папраўкі ў закон «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні 7 снежня, а ў другім — 22 снежня. Ініцыятар законапраекта — Савет Рэспублікі. У закон дадалі цалкам новы раздзел аб гарантыях для экс-прэзідэнта і членаў яго сямʼі. Дакумент быў зроблены адмыслова пад Аляксандра Лукашэнку, хоць выбары ў 2020 годзе ён, паводле назіральнікаў, прайграў. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Паводле дакумента, экс-прэзідэнта нельга будзе прыцягнуць да адказнасці за дзеянні, «учыненыя ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў». Яго нельга затрымаць, неяк інакш пазбавіць асабістай свабоды, падвергнуць следчым і іншым працэсуальным дзеянням.

Такая ж недатыкальнасць распаўсюджваецца на членаў сямʼі былога прэзідэнта, на іх жылыя і службовыя памяшканні, транспартныя сродкі, сродкі сувязі, асабістыя архівы, перапіску і гэтак далей. 

Здароўе

Былога кіраўніка дзяржавы будуць ахоўваць «у поўным абʼёме мер, прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўнай ахове». Члены сямʼі таксама атрымліваюць дзяржахову «ў адпаведнасці з заканадаўствам».

Жыццё і здароўе былога прэзідэнта падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. 

Медабслугоўванне, не толькі экс-прэзідэнта, але і яго сямʼі, будзе на тым жа ўзроўні, што і на дзень спынення паўнамоцтваў першай асобы. Яно павінна быць пажыццёвым.

Фінансы

Экс-прэзідэнту будуць выплачваць такое ж грашовае ўтрыманне, якое было ў яго на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Гэта гарантуецца незалежна ад таго, ці ёсць у яго іншыя крыніцы даходу.

Пасля смерці былога прэзідэнта кожнаму з чальцоў яго сямʼі пажыццёва прызначаецца грашовае ўтрыманне, таксама незалежна ад іншых крыніц прыбытку. Яго памер, як можна зразумець з дакумента, — на ўзроўні прыжыццёвага заробку прэзідэнта.

Былому прэзідэнту перадаецца ва ўласнасць бясплатна на выбар для пастаяннага пражывання нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці ў Беларусі, уключаючы зямельны ўчастак з размешчанымі на ім капітальнымі пабудовамі, іншай нерухомай маёмасцю, у тым ліку гаспадарчага прызначэння, а таксама рухомую маёмасць, звязаную з добраўпарадкаваннем і эксплуатацыяй нерухомай маёмасці, гаворыцца ў дакуменце. 

Былога кіраўніка краіны вызваляць ад падаходнага падатку на маёмасць, перададзеную ў яго ўласнасць.

Статус

«Прэзідэнт, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, мае права бясплатна карыстацца заламі для афіцыйных асоб і дэлегацый аэрапортаў і аэравакзалаў, аўтавакзалаў (аўтастанцый), чыгуначных вакзалаў (станцый), рачных партоў», — адзначаецца ў дакуменце.

Таксама ён мае права мець штат памочнікаў, бясплатна карыстацца ўрадавай і спецыяльнай сувяззю на тэрыторыі краіны. Усе яго лісты і тэлеграмы апрацоўваюцца і дастаўляюцца на ўзроўні ўрадавых.

Больш падрабязна з дакументам можна азнаёміцца тут. 

Каментары67

  • Ух-ты и однако
    25.12.2023
    Однако, белорусы - щедрые и добрые люди, за то, что этот "человек" репрессирует их, пытает их, убивает их, лишил медицины, пенсии, зарплат, белорусы дают ему всё, что он хочет и даже больше.
     Но, если посмотреть в корень, по-прутковский, то все, эти плюшки ему дают русские шовинисты Беларуси назначенные этим "человеком" в ПП (палатку представителей России в Беларуси).
  • Immunität
    25.12.2023
    Самая галоўнае дасягненьне за 30 год кіраваньня - гаварашчая галава будзіт пахавана на ядзярным магільніку. Хто хочыт праверыць як жывецца тараканам - налучайцеся покуль ня позна. У першую чаргу тычыцца родным, блізкім Сонцападобнага, ну і як жаж без гэтага: бабе Лідзе, ізвеснага банкіра Падкаповіча, іво заўхоза Ніцянкова, першага енерала Шайбанава ну і лідараў запрэшчонай тэрарыстычнай арганізацыі КДБ&Company
  • Падаткаплацельшчык
    25.12.2023
    Цікава, нам прыйдзецца зараз і лукашэнку, і Ціханоўскаю так утрымліваць? Бо кожны з іх нібыта і прэзыдэнт, але не дакладна...

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая кватэра ў Мінску за 2024 год — у доме, дзе жыве Наталля Эйсмант7

У Мінску больш не трэба насіць у ДАІ папяровую медыцынскую даведку

Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці3

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй7

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →