Блэкаўт у Маскве: дзясяткі дамоў засталіся без святла і ацяплення ў 25-градусны мароз
У Маскве з-за пажару на трансфарматарнай падстанцыі ў некалькіх раёнах адключыліся святло і ацяпленне.
Паводле звестак МНС, загарэлася трансфарматарная падстанцыя. Цяпер узгаранне ліквідавана, пацярпелых няма.
У сацыяльных сетках паведамляюць аб адсутнасці электрычнасці і ацяплення ў Атрадным, Бібіраве, Паўночным і Паўднёвым Медведкаве.
Сённяшняя ноч у Маскве — самая халодная з пачатку зімы. Тэмпература дасягала мінус 27 градусаў. Цяпер — каля мінус 25.
Каментары