Ледзяное ўтварэнне, якое раней называлася востравам Месяцава і размяшчалася ў раёне вострава Ева-Ліў архіпелага Зямля Франца-Іосіфа ў Арктыцы (адміністрацыйна адносіцца да Архангельскай вобласці), знікла са спадарожнікавых здымкаў. Пра гэта гаворыцца на сайце Расійскага геаграфічнага таварыства.
Востраў Месяцава ўтварыўся з аднайменнага паўвострава ў выніку раставання ледніка на востраве Ева-Ліў недзе да 1995 года.
З цягам часу плошча новага вострава пачала хутка скарачацца, а летам 2021 года ягоная паверхня змяніла колер са звыклага белага на цёмны, што прымусіла спецыялістаў выказаць здагадку, што на паверхню выйшлі карэнныя пароды.
На працягу некалькіх гадоў назіранняў плошча вострава працягвала імкліва скарачацца. 19 жніўня 2015 года яна складала каля 53 га, а ўжо 12 жніўня 2024 года на здымках быў прыкметны толькі маленькі ледзяны астравок памерам 3 га. 13 верасня 2024 года і ён канчаткова знік са здымкаў.
Назіральнікі выказалі здагадку, што ў арктычных рэгіёнах пацяпленне клімату прыводзіць да раставання леднікоў і павышэння ўзроўню мора, што выклікае эрозію берагавой лініі і знікненне некаторых формаў рэльефу. У далейшым для пацверджання знікнення вострава Месяцава і выяўлення магчымых зменаў у рэльефе марскога дна спатрэбяцца дадатковыя даследаванні.
Аднак ужо цяпер з упэўненасцю можна канстатаваць, што глабальнае пацяпленне найбольш прыкметнае ў Арктыцы і істотна адбіваецца на абрысах берагавой лініі паўночных мораў.
Гальфстрым спыняецца? Поўнач Еўропы, у тым ліку і Беларусь, можа ператварыцца ў тундру
З-за змены клімату пачала зелянець Антарктыда ФОТЫ
З-за пацяплення клімату ў Беларусі, відаць, вымерлі два віды матылькоў
З-за змены клімату ў Беларусі засыхаюць сосны і елкі
У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі
Каментары