Беларуса, які паверыў камісіі і вярнуўся на радзіму, бачылі зноў у Польшчы
Наконт будучыні Сяргей Петрулевіч выказваецца цьмяна.
Сяргей Петрулевіч, які ў жніўні 2023 года вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні, зноў у Польшчы. Яго заўважылі ў Беластоку, піша Mostmedia.io.
Мяркуецца, што мужчына прыехаў пабачыцца са сваякамі і «да жанчыны», але рашэння пра будучыню яшчэ не прыняў. У гутарцы са знаёмымі Петрулевіч запэўніваў, што не працуе на беларускія спецслужбы, і засмяяўся наконт здагадкі, што ён з'яўляецца агентам.
Гісторыя Сяргея Петрулевіча стала вядомая ў верасні, калі ён даў пакаяннае інтэрв'ю тэлеканалу АНТ. З сюжэту вынікала, што былы дыспетчар камунгаса з Ваўкавыска восенню 2021 года з'ехаў у Беласток з-за крымінальнага пераследу на радзіме.
Мужчына распавядаў, што хацеў «добра зарабіць», але не склалася. Спачатку жыў у хостэле, потым зняў пакой. У Беластоку мужчына «перабіваўся» выпадковымі заробкамі, у асноўным падсобным рабочым: разгружаў пасылкі, развозіў заказы па горадзе», распавядалі ў сюжэце АНТ.
Але, паводле слоў беларуса, у Польшчы «трэба было вельмі цяжка працаваць, каб нешта зарабіць».
— Па спецыяльнасці немагчыма ўладкавацца — трэба веданне мовы. У мяне нічога гэтага не было. На харчаванне мне хапала. Каб дзесьці там адкласці, сабраць грошай, адправіць дадому — пра гэта гаворка не ішла, — сказаў Сяргей.
Тады мужчына вырашыў вярнуцца ў Беларусь, але калі даведаўся пра крымінальную справу, спалохаўся. Вясной 2023 года мужчына звярнуўся ў Камісію па вяртанні. Тая прыняла рашэнне аб змякчэнні меры стрымання.
У Беларусь мужчына вярнуўся 15 жніўня. Яго не затрымалі на мяжы і не адправілі ў следчы ізалятар, але і крымінальную справу ў дачыненні да яго на той момант не спынілі. Увосень паведамлялася, што Петрулевіч знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, а справа была накіраваная на дадатковы разгляд у Следчы камітэт.
Тады Петрулевіч збіраўся працаваць вартаўніком у адной са школ Ваўкавыска.
Каментары
Ни кола, ни двора, ни профессии, ни знания языков, ни мозгов в голове у диспетчера!
Пускай его комиссия по возвращению кормит!