Культура

У ЗША адрэстаўравалі рэжысёрскую версію «Дзікага палявання караля Стаха»

Фільм можна набыць на Blu-ray з 60 старонкавай кнігай, якая змяшчае эсэ ад крытыкаў і гісторыкаў кіно.

In the USA, the director's version of the film "The Wild Hunt of King Stakh" was restored В США отреставрировали режиссерскую версию фильма «Дикая охота короля Стаха» У ЗША адрэстаўравалі рэжысёрскую версію фільма "Дзікае паляванне караля Стаха"
Фота: shop-deafcrocodile.company.site

Амерыканская студыя Deaf Crocodile у супрацоўніцтве з Seagull Films правялі рэстаўрацыю, як яны сцвярджаюць, рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка «Дзікае паляванне караля Стаха».

Рэжысёр Валерый Рубінчык працаваў на «Беларусьфільме» з 1969 па 1990 гады. У гэты час ён зняў такія карціны, як «Магіла льва» (1972), «Апошняе лета дзяцінства» (1974 год), «Вянок санетаў» (1976), «Культпаход у тэатр» (1982). Ён стаў адным з самых значных беларускіх рэжысёраў XX стагоддзя.

Фільм па матывах аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча выйшаў на экраны ў 1980 годзе.

Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы XIX стагоддзі ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны на беларускім Палессі, дзе пасяліўся малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, які вывучае народныя паданні. Яму даводзіцца расследаваць жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў роду Яноўскіх, да якіх належыць і гаспадыня маёнтка.

У анатацыі да фільма адзначана змяшэнне ў ім жанраў фольк-хорару, звязанага з мясцовымі легендамі і паданнямі, і звышнатуральнай містэрыі.

«Кароль Стах» — гэта меланхалічнае кіно, ад якога душа здранцвее, спалучэнне стылю Тэрэнса Гіліяма, італьянскага гатычнага жаху, фільмаў студыі Hammer 1960-х гадоў і «Плеценага чалавека» — і вялікае адкрыццё для прыхільнікаў жанру».

Фільм можна набыць на Blu-ray з 60 старонкавай кнігай, якая змяшчае эсэ кінакрытыкаў і гісторыкаў кіно. Акрамя гэтага, у камплект уваходзяць аналіз фільма і яго значэння ў кантэксце гатычнага хорару, два аўдыякаментары ад экспертаў-рэстаўратараў. Па QR-кодзе, размешчаным на футаляры з дыскам, можна пазнаёміцца ​​з дадатковымі матэрыяламі пра фільм.

Каментары

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →