Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце
Вуліца будзе ў горадзе Роўна.
На пасяджэнні камісіі па пытаннях наймення гарадскіх аб'ектаў тапанімікі, усталявання памятных знакаў на тэрыторыі Ровенскай гарадской тэрытарыяльнай грамады было прынята некалькі рашэнняў пра назвы і перайменаванні.
У прыватнасці, было прынята рашэнне назваць праектную вуліцу нумар 5 у гонар беларуса Міраслава Лазоўскага.
Сябры Міраслава расказалі «Нашай Ніве», што Полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю, яго былыя калегі падрыхтавалі аргументацыю і нават не чакалі, што рашэнне будзе прынята так хутка.
Міраслаў Лазоўскі, адзін з заснавальнікаў «Белага легіёна» ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатар беларускай культуры, загінуў 16 мая 2023 года ў баі пад Бахмутам.
«Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага
Міраславу Лазоўскаму сёння магло б споўніцца 50 гадоў
Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны
Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР
У Варшаве стварылі мурал у гонар Міраслава Лазоўскага
Каментары