Гэтым разам у Саратаве на вуліцы Увекскай.
У дарозе загарэўся маторны адсек аўтобуса МАЗ маршруту №36. Пасажыры эвакуяваліся самастойна, ніхто не пацярпеў.
Кіроўца аўтобуса паспрабаваў патушыць пажар з дапамогай вогнетушыцеляў, але беспаспяхова. Пажарныя, якія прыбылі на месца, ліквідавалі ўзгаранне на плошчы 25 кв.м, паведамляе тамтэйшае аддзяленне МНС.
Беларускія аўтобусы ў Расіі гараць пастаянна, толькі за студзень 2024 года згарэлі як мінімум тры: два ў Пецярбургу і адзін у Іжэўску.
Каментары