У Беларусь прыйшоў яшчэ адзін аўтамабільны кітайскі брэнд. Гэтым разам электрамабілі
У Беларусь прыйшлі прэміяльныя кітайскія электрамабілі ZEEKR. Іх у нашу краіну будзе пастаўляць аўтадылер «Атлант-М Брытанія». Пра гэта Office Life расказалі ў аўтамабільным холдынгу «Атлант-М».
Што вязуць?
У лютым у шоу-румах з'явяцца ZEEKR 001, ZEEKR X, а таксама электравэн ZEEKR 009.
У ліпені беларусам прывязуць прэміяльны суперседан ZEEKR 007.
Што цікавага ў гэтых ZEEKR?
Усе машыны афіцыйна русіфікаваныя.
Штатны раз'ём для еўрапейскай зарадкі (такія прапануюць усе зарадныя станцыі Беларусі).
Заводская гарантыя на афіцыйна пастаўленыя электрамабілі — 5 гадоў або 100 тысяч км для аўтамабіля, 8 гадоў альбо 200 тыс. км для акумулятара.
Кошт электракараў стартуе ад 126 тыс. рублёў.
ZEEKR стаў 12-м кітайскім аўтамабільным брэндам, які афіцыйна прысутнічае на нашым рынку.
Аднак ходзяць чуткі, што ў найбліжэйшы час кітайская экспансія працягнецца прыходам Jaecoo і OMODA.
Сышла эпоха. Замест салона VW ва Уруччы адкрыўся дылерскі цэнтр Chery
Навошта ў новых аўтамабільных аптэчках будуць тэрмакоўдра і спецыяльныя нажніцы
У Беларусі прадаецца Jetta VA3, але гэта не VW і не VAZ. Колькі каштуе?
У снежні ў Беларусі было прададзена ўдвая больш легкавых аўтамабіляў, чым летась
«Прадаецца толькі на РФ». Як у Беларусі з'яўляюцца аўтамабілі з Еўропы, якія нельга набыць мясцовым
Каментары