Здарэнні77

65-гадовая пенсіянерка пералічыла махлярам 15 тысяч рублёў. А не трэба было верыць фэйкаваму Азаронку

У пачатку снежня жыхарка Гродна ўбачыла ў тэлеграме рэкламу з Азаронкам, дзе той нібыта прапаноўваў укласціся ў акцыі кампаніі «Газпрам». Ролік быў зроблены пры дапамозе нейрасеткі.

Натуральна, што Азаронак да яго стварэння не меў ніякага дачынення. Вось толькі жанчына пра гэта не ведала і вырашыла паспрабаваць, паведамляе абласная міліцыя.

Яна звязалася з уладальнікамі платформы, і тыя паабяцалі хуткія заробкі за кароткія тэрміны. Натуральна, каб нешта зарабіць, трэба нешта ўкласці. Таму жанчына аформіла ў банку крэдыт на суму звыш 15000 рублёў, а грошы перавяла на ўказаны рахунак.

У сярэдзіне студзеня арганізатары платформы зноў звязаліся з жанчынай. Для павелічэння даходаў яны прапанавалі ёй прадаць усе свае рэчы і кватэру, а грошы перавесці ім. Пасля гэтага жанчына зразумела, што мае справу з ашуканцамі.

Пра гэта яна і паведаміла ў Ленінскі РАУС.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце заведзена крымінальная справа па артыкуле «махлярства, здзейсненае ў буйным памеры».

Каментары7

  • Федзя
    07.02.2024
    Ну что сказать? Поделом!)))
  • Хуч
    07.02.2024
    Так ёй і трэба. Не люблю ябацек.
  • Ёсік
    07.02.2024
    Адкуль вы ведаеце, што азаронак не мае дачыненьня да гэтага? Грышка сказаў, што не ён. Як з тым тайванцам, што пералічыў 25 мільёнаў па загадзе фін дырэктара і шчэ аднаго кіраўніка, а гэта ШІ. А я мяркую, што гэта яны былі, а на хлопца ўсіх сабак павесілі. Хутка пачнуць усё спісваць на ШІ, каб самім не адказваць - і 115 не здымала слухаўку, і хлеб не прывезлі, таму што няма такой крамы, і не лукашэнка зьнішчае краіну, а ўсё гэтыя нейрасеткі.

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →