Грамадства1111

«У людзей не было часу нармальна сабрацца». Стрыжак пра дэталі апошняй хвалі эвакуацыі з Беларусі

За час апошняй аблавы на сем'і палітвязняў служба эвакуацыі «Байсол» вывезла з Беларусі больш за 35 чалавек. Кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак расказаў «Нашай Ніве», чым гэтая хваля эвакуацыі адрознівалася ад іншых.

Андрэй Стрыжак. Фота: «Наша Ніва»

Эвакуацыйная служба працуе заўжды

Андрэй Стрыжак кажа, што ў фондзе заўжды гатовыя да эвакуацыі людзей, і ў нейкім сэнсе параўноўвае «Байсол» з падстанцыяй хуткай дапамогі, якая ўвесь час гатовая прымаць выклікі.

«Нават у тыя дні, калі запытаў мала або іх зусім няма, мы знаходзімся на пастаянным дзяжурстве. Эвакуацыйная служба — адзіная ў нашай арганізацыі, якая працуе пазменна.

Калі здараецца нешта падобнае на тое, што мы бачылі напрыканцы студзеня, то ўсе працуюць у рэжыме 24/7», — тлумачыць Стрыжак.

З яго слоў, пасля таго, як сілавікі абвясцілі, што яны нібыта накрылі кадравы рэзерв Беларусі, фонд таксама знаходзіцца ў рэжыме павышанай гатоўнасці ў чаканні новай хвалі запытаў на эвакуацыю.

Стрыжак дадае, што, пакуль рэжым не зменіцца і ў Беларусі будзе панаваць дыктатура, служба эвакуацыі без працы не застанецца. 

«Натуральна, што пасля таго, як сілавікі пайшлі па сваяках палітвязняў, адбыўся ўсплёск. За гэтыя тры тыдні было вывезена больш за 35 чалавек. А калі глядзець на статыстыку, то ва ўмоўна спакойным часе цягам трох тыдняў было б чалавек 10-15». 

Выязджалі цэлымі сем'ямі

Андрэй Стрыжак вылучае пэўныя асаблівасці апошняй хвалі. Адна з іх у тым, што сярод эвакуяваных было шмат людзей, якія яшчэ раніцай былі ўпэўненыя, што ў іх жыцці нічога не змянілася, а ўжо вечарам былі на эвакуацыйнай трасе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«То-бок у людзей банальна не было часу, каб падрыхтавацца і нармальна сабрацца. Іншая спецыфіка складалася з таго, што было шмат эвакуацый сем'ямі. Людзі былі вымушаныя з'язджаць як з малымі дзецьмі, так і са старымі бацькамі.

Праз гэта была вялікая разбежка па ўзросце. Калі самым маладым было менш за 10 гадоў, то самым дарослым ужо больш за 60».

Навошта гэтыя чысткі ўладам?

На думку Стрыжака, паколькі беларуская ўлада знаходзіцца ў з усіх бакоў асаджанай крэпасці, то ёй вельмі важна пастаянна трымаць у тонусе ў тым ліку сваіх прыхільнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Таму я думаю, што ўсе гэтыя дзеянні цяпер больш накіраваныя не на тых, хто супраць сённяшняй улады, а хутчэй на тых, хто за. Ім трэба паказаць, што граніца на замку, унутраныя і знешнія ворагі пераможаныя і правільнасць курса пацверджаная. Таму ёсць такое меркаванне ў мяне, што гэта хутчэй зроблена для ўнутранага ўжывання самой сістэмы. Ім важна рабіць акты легітымацыі саміх сябе перад самімі сабой».

Стрыжак не лічыць, што варта разлічваць на нейкую адлігу пасля завяршэння электаральнай кампаніі. 

«Магчыма, не будзе такіх вялікіх кампаній, як цяпер, калі сотні людзей падвяргаюцца вобшукам. Але ўсё роўна трэба памятаць, што ў нас адбываецца да 10 арыштаў у дзень нават ва ўмоўна спакойны час. Таму нейкай адлігі пасля выбараў чакаць не варта, бо лукашысты цяпер не ў тым становішчы, калі яны маглі пагандляваць з Захадам». 

Чытайце таксама:

Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі

Як выглядаюць дэбаты на БТ: маналогі кандыдатаў, а пасля дзве хвіліны абмеркавання Курапатаў

Каментары11

  • Казачка для дурных
    18.02.2024
    Нібыта кдб і іншыя хунтаўскія структуры не ведаюць ані маршрутаў эвакуацыі, ані тых, хто яе выконвае, ані каго вязуць. Проста смешна гэта чытаць. Уся гэтая інсцэніроўка - чарговы спосаб забраць у беларусаў максімум грошай і выкінуць з краіны найбольш актыўных. І чым больш стрыжак будзе эвакуяваць-тым болей грошай яны з хунтай збяруць.
  • Жора
    18.02.2024
    Рэд: Дзякуй!
  • Старкофф не для дуракофф
    18.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

Іншаземец хацеў абдурыць беларуску, завабіўшы шчодрым падарункам. Але нешта пайшло не так4

Камандзір вайсковай часці 3214 пайшоў на павышэнне2

Збіраць жоўтае лісце, адчуць таямніцы прыроды, паглыбіцца ў гісторыю. Куды паехаць у Беларусі восенню?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Галоўнае
Усе навіны →