Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік быў прыняты сёння прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам.
Асноўная ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню ў эканамічнай сферы, уключаючы сельскую гаспадарку, прамысловую кааперацыю, вытворчасць прадуктаў, ахову здароўя, паведамляе прэс-служба МЗС.
Сяргей Алейнік падарыў прэзідэнту Зімбабвэ ноўтбук «Гарызонт».
Эмерсан Мнангагва падзякаваў, перадаў Лукашэнку, «свайму сябру і брату», найлепшыя пажаданні і паабяцаў абавязкова прыехаць у Беларусь з візітам. «Толькі не зімой! Лепш улетку», — сказаў ён.
У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп лідзіруе з вынікам 198 на 109
Светабнаўляецца
Каментары