Паплечнік Навальнага назваў фэйкамі паведамленні пра яго пахаванне 29 лютага
Дату 29 лютага раней назвалі некалькі тэлеграм-каналаў, у тым ліку праўладны Mash.
«Уся інфармацыя пра пахаванне 29 лютага і на нейкія «нашыя каналы пра пахаванне» — гэта фэйкі. Як і нейкі канал Юліі Навальнай у ТГ — таксама фэйк», — напісаў паплечнік Аляксея Навальнага Юрый Жданаў у сваім тэлеграме-канале.
Дату 29 лютага назвалі некалькі тэлеграм-каналаў, у тым ліку праўладны Mash.
Паплечнікі памерлага ў калоніі палітыка раней паведамілі, што шукаюць для публічнага развітання з Навальным час — «канец гэтага працоўнага тыдня».
Каментары