Вайскоўцы Гродзенскай пагрангрупы сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі траіх грамадзян Беларусі, якія напалі на пагранічніка пры выкананні ім службовых абавязкаў, паведамляе ДПК.
Інцыдэнт адбыўся 10 лютага. Гродзенскі пагранічнік выявіў траіх невядомых у пагранзоне. Мужчыны спрабавалі запусціць дрон, з якой мэтай, не паведамляецца.
Магчыма, гэта былі кантрабандысты, якія перакідвалі цыгарэты ў Польшчу. У тых краях гэта тыповая з'ява.
Патрабаванню памежніка яны не падпарадкаваліся, «напалі на памежніка», а затым з’ехалі.
14 лютага асобны спецыялізаваны батальён «Дэльта» ДАІ з АМАПам на трасе М-6 затрымалі двух саўдзельнікаў інцыдэнту.
Затым супрацоўнікі пагранічнай службы ў вёсцы Васілевічы Гродзенскага раёна выявілі і трэцяга падазраванага.
Распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).
На карысць той версіі, што ў гісторыі няма палітычнага ці шпіёнскага складніку, той факт, што толькі адзін з затрыманых знаходзіцца ў СІЗА турмы №1 Гродна. Астатнія двое дома пад падпіскай аб нявыездзе. Ім усім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Польшчы заявілі пра рост кантрабанды з Беларусі ў 10 разоў
Каментары
"Мяжа" - гэта нешта сялянскае і з мовы, на якой нічаво вялікава не создана, на якой разгаварываюць людзі, каторые нічаво больше дзелаць не могуць, кроме, как разгаварываць на этам языке.