Свет

Кароткі гід па сімптомах і лячэнні кавіду на 2024 год

Каранавірус SARS-CoV-II, які выклікаў у 2020 годзе пандэмію COVID-19, працягвае цыркуляваць у свеце. Пры гэтым ён змяняецца і выклікае ўсё больш лёгкае цячэнне хваробы і, адпаведна, больш лёгкія сімптомы.

Асноўныя рэкамендацыі медыкаў — гэта адпачынак, шмат вадкасці і адпаведныя лекі, піша Радыё Свабода са спасылкай на New York Times.

Сімптомы хваробы

Найбольш распаўсюджаныя сімптомы кавіду не моцна змяніліся з пачатку пандэміі чатыры гады таму і застаюцца практычна такімі самымі. Да іх адносяцца стомленасць, боль у горле, закладзенасць носа, насмарк, галаўны боль, ламота ў целе і кашаль. Яны актуальныя і для апошняга дамінуючага варыянту каранавірусу, які называецца JN.1.

У некаторых людзей могуць з'явіцца кан’юктывіт або праблемы са страўнікава-кішэчным трактам — млоснасць, ваніты і дыярэя. Але такія сімптомы сустракаюцца радзей.

Паводле экспертаў, самыя прыкметныя ў пачатку пандэміі сімптомы — страта пачуцця смаку і паху — цяпер сустракаецца радзей.

«Самая вялікая змена заключаецца ў тым, што сімптомы робяцца больш лёгкімі», — сказала доктар Аманда Каста з кафедры інфекцыйных хваробаў універсітэта ў Вашынгтоне. Гэта адбываецца таму, што практычна ў кожнага чалавека ўжо ёсць пэўны імунітэт ад вакцын, перанесенай інфекцыі або і таго і таго разам.

Для большасці людзей цяпер кавід працякае лёгка, але для некаторых ён па-ранейшаму небяспечны і нават смяротны.

У такой краіне, як ЗША, паводле стану на сярэдзіну лютага, было больш за 21 000 шпіталізаваных з прычыны кавіду, а за першыя няпоўныя два месяцы 2024 года там зарэгістравана каля 10 000 смерцяў, звязаных з COVID-19.

Цяжкія формы хваробы цяпер значна менш распаўсюджаныя ў параўнанні з першымі гадамі пандэміі, «але мы ўсё яшчэ іх назіраем», — сказаў выданню прафесар-інфекцыяніст медычнага цэнтра Джонса Хопкінса ў Балтыморы Сцюарт Рэй. Часцей за ўсё, паводле доктара Рэя, хварэюць людзі з аслабленай імуннай сістэмай і спадарожнымі хваробамі, такімі як захворванні сэрца, дыябет і праблемы з лёгкімі.

Старэйшыя за 65 гадоў людзі таксама знаходзяцца ў групе рызыкі цяжкіх інфекцый.

Таксама лекары нагадваюць, што паколькі лёгкая форма кавіду можа выглядаць як звычайная прастуда ці грып, то важна праверыць, ці быў у вас кантакт з заражаным чалавекам. Гэта важна для таго, каб вытрымаць каранцін, які цяпер складае пяць дзён.

У ЗША дактары раяць самаізалявацца на пяць дзён пасля станоўчага тэсту на каранавірус і яшчэ пяць дзён пасля каранціну насіць маску. У іншых краінах рэкамендацыі могуць адрознівацца.

Як і чым лячыцца

Большасці людзей дастаткова самаізалявацца, абмежаваць фізічную нагрузку, піць дастаткова вадкасцяў і прымяняць сімптаматычнае лячэнне — гэта значыць прымаць лекі ад павышанай тэмпературы, галаўнога болю і болю ў горле, а таксама паласкаць горла ў выпадку неабходнасці.

Разам з тым лекары звяртаюць увагу, што цяпер ёсць шэраг антыкаранавірусных лекаў, якія істотна аблягчаюць хваробу. Калі іх пачаць прымаць у першыя пяць дзён пасля з'яўлення сімптомаў, то яны значна аблегчаць ваш стан. Таму калі вы пажылы чалавек або ў вас ёсць хранічныя захворванні, трэба як мага раней звярнуцца да лекара пасля кантакту з хворым або станоўчага тэсту.

Звяртацца да лекараў важна яшчэ і таму, што некаторыя антывірусныя прэпараты маюць супрацьпаказанні і могуць уплываць на іншыя лекі, якія вы бераце.

Таксама лекары звяртаюць увагу на тое, што супрацькаранавірусныя лекі малаэфектыўныя для маладых здаровых людзей з моцным імунітэтам, таму ім яны не рэкамендуюцца.

Калі ў вас высокая тэмпература або болі ў целе, можна прымаць лекі на аснове ібупрафену. Можна таксама браць безрэцэптурныя лекі ад прастуды і грыпу з супрацьацёкавымі ўласцівасцямі або сродкі ад кашлю, хаця эксперты не рэкамендуюць іх катэгарычна, паколькі яны не дапамагаюць усім і здольныя выклікаць санлівасць.

Калі звяртацца па медычную дапамогу

Выклікаць лекара на дом ці званіць у хуткую дапамогу трэба тады, калі вы адчуваеце дыхавіцу (гэта значыць, не можаце аддыхацца або дыхаеце хутка і неглыбока). Тады важна неадкладна звярнуцца па медычную дапамогу.

«Больш за ўсё нас турбуе дыханне, — кажа доктарка Аманда Каста. — Гэта самая трывожная прыкмета, таму што чалавеку можа стаць горш вельмі хутка».

Тым, у каго зʼяўляюцца праблемы з дыханнем, доктарка раіць звяртацца ў аддзяленні неадкладнай дапамогі, а не да лекара.

Эксперты таксама кажуць, што варта звяртацца да лекара, калі хворы адчувае зблытанасць свядомасці ці боль у грудзях.

Калі сімптомы не робяцца лягчэйшымі праз некалькі дзён ад пачатку хваробы або паляпшаюцца, а пасля зноў пагаршаюцца, гэта можа быць прыкметай другаснай інфекцыі, напрыклад, пнеўманіі. У гэтым выпадку таксама трэба як найхутчэй звярнуцца па медычную дапамогу.

Каментары

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова3

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны3

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →