Здароўе11

Часнок на шыі: гэта сапраўды працуе?

Кожны год з надыходам перыяду прастудных захворванняў людзі ўспамінаюць бабуліны метады іх прафілактыкі і лекавання. Вось што можна цвёрда сказаць пра часнок.

Некаторыя з беларусаў побач з медыцынскімі прэпаратамі імкнецца выкарыстаць і бабуліны метады лячэння і прафілактыкі прастудных захворванняў. Можна згадаць, як у часы кавіду вялікую папулярнасць набылі погляды аб тым, што часнок можа прадухіліць захворванне. Тады пашырылася выкарыстанне розных «амулетаў» з часнаку.

Нядаўна ў з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Круглянскім дзіцячым садку на Магілёўшчыне выхавацелька ў мэтах прафілактыкі распаўсюджання прастудных захворванняў прымусіла сваіх выхаванцаў насіць на шыі пластыкавыя яйкі ад кіндар-сюрпрызу з часнаком унутры. Па словах самой жанчыны, яна наўмысна зрабіла кароткія стужачкі, каб гэтыя смярдзючыя амулеты былі бліжэй да дзіцячых твараў.

У сваёй нататцы ў інтэрнэт-выданні «Круглае NEWS» выхавацелька сцвярджае, што бацькі малых такую ініцыятыву падтрымалі і нават паабяцалі забіраць гэтыя вырабы дадому і самастойна мяняць там часнок. Як сцвярджае жанчына, такі спосаб барацьбы з вірусамі цалкам эфектыўны. Але ці насамрэч гэта так?

амулет з часнаком амулет с чесноком amulet with garlic
Выхаванцы дзіцячага садка №1 горада Круглае з амулетамі з часнаком. Фота: krugloe.by

Трэба пагадзіцца з тым, што ў часнаку шмат вітамінаў і мікраэлементаў. Але з-за спецыфікі яго смаку і шкодных наступстваў для сістэмы стрававання яго шмат не зʼясі.

Калі гаварыць пра лекавыя ўласцівасці гэтай гародніны, то ў першую чаргу маюць на ўвазе галоўны часночны дзеючы сродак — аліцын. Ён утвараецца пры механічным разбурэнні клетак часнаку і стварае рэзкі пах. Гэты кампанент вельмі нестабільны і лёгка распадаецца на працягу некалькіх хвілін.

Таму, калі вы вырашылі насіць абарончы амулет з часнаку на шыі, то, каб ён не губляў сваю эфектыўнасць, змесціва трэба мяняць хаця б кожныя дзесяць хвілін.

Як тлумачаць спецыялісты, антыбактэрыяльнае дзеянне аліцыну можа быць добрай падтрымкай арганізму пры бактэрыяльнай прастудзе (вострым рэспіраторным захворванні). Аліцын мае высокую актыўнасць як супраць грамстаноўчых, так і грамадмоўных бактэрый.

А вось пры грыпе і вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі ён можа толькі падтрымаць імунную сістэму.

Таму карысць ад пластыкавых яек ад кіндар-сурпрызаў з часнаком унутры хіба што толькі ў тым, што непрыемны пах будзе прымушаць навакольных трымацца далей ад яго ўладальніка.

Для прафілактыкі захворванняў дактары раяць прывучаць дзяцей часцей мыць рукі з мылам і не чапаць твар бруднымі рукамі.

Больш эфектыўна замест часнаку пакласці ватны дыск ці кавалачак тканіны, на які капнуць любы хвойны эфірны алей. А ў памяшканні выкарыстоўваць аэралямпы з ім.

Чытайце яшчэ:

10 найлепшых натуральных антыбіётыкаў: што гэта за расліны і як яны дзейнічаюць?

Як пазбавіцца непрыемнага паху часнаку

Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Каментары1

  • 18 рэ
    15.02.2024
    18 рублёў кiлаграм. Лукашьё павiсла у беларусаў на шыi.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →