Расейцы знішчылі ва Украіне ўстаноўку HIMARS — першы пацверджаны эпізод за 19 месяцаў
У расійскіх і ўкраінскіх тэлеграм-каналах публікуюцца паведамленні аб знішчэнні расійскімі войскамі ўкраінскай ракетнай устаноўкі HIMARS. Падобныя паведамленні з расійскага боку з'яўляліся і раней, але ўкраінскі бок іх не пацвярджаў. Цяпер такія пацвярджэнні з'явіліся.
Крыніцы публікуюць даныя геалакацыі, згодна з якімі ўдар па ўстаноўцы быў нанесены ў раёне Ніканораўкі ў Данецкай вобласці.
На апублікаваным у сеціве відэа бачны заезд РСЗА на пазіцыю. Пасля па ёй наносіць удар расійскі АТРК «Іскандэр», пасля чаго HIMARS успыхвае.
Пазней адбываецца дэтанацыя боекамплекта — відаць гарэнне ракет з характэрным для ракетнага паліва белым дымам.
ЗША пачалі пастаўляць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS у чэрвені 2022 года. У першую гадавіну расійскага ўварвання, 24 лютага 2023 года, міністр абароны ЗША Лойд Осцін паведамляў, што Украіне пастаўлена 38 такіх установак. Да 1 студзеня гэтага года іх было 39.
Калі інфармацыя аб знішчэнні HIMARS пацвердзіцца, то гэта будзе першая страта гэтай устаноўкі за 19 месяцаў, якія прайшлі ад часу паставак HIMARS Украіне.
Чарговая цырымонія ўзнагароджвання ў Данецкай вобласці — чарговы прылёт з «хаймарса». 19 загінулых
Украіна ўдарыла з «хаймарса» па следчай групе, якая разбіралася з ахвярамі папярэдняга ўдару
УСУ ўдарылі з HIMARS па пастраенні расейскіх войскаў на палігоне ў Херсонскай вобласці
У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?
Каментары