УСУ ўдарылі з HIMARS па пастраенні расейскіх войскаў на палігоне ў Херсонскай вобласці
Гэта ўжо другі за два дні дакладны ўдар УСУ па пастраеннях расейскіх вайскоўцаў.
Украінская армія 21 лютага нанесла тры ўдары з рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS па пастраеннях войскаў РФ у Херсонскай вобласці. Адпаведныя відэазапісы зʼявіліся ва ўкраінскіх каналах.
Удар быў нанесены па палігоне каля вёскі Пада-Калінаўка ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці. Імаверна, гэта тэрыторыя нацыянальнага парку «Аляшкоўскія Пяскі».
Паводле ўкраінскага «Люстэрка тыдня», на палігоне праходзілі сумесныя заняткі трох падраздзяленняў арміі РФ, туды збіраліся прыехаць з праверкай кіраўнікі расійскай групоўкі войскаў «Дняпро».
Паводле крыніц выдання, загінулі не менш за 60 расейскіх вайскоўцаў.
Генштаб УСУ і Мінабароны РФ удар па палігоне не каментавалі.
Гэта ўжо другі ўдар па расейскіх пастраеннях за два дні.
20 лютага УСУ нанеслі ўдар па палігоне расійскай арміі каля вёскі Трудоўскае пад Валнавахай у «ДНР». У момант удару, паводле ВВС, на палігоне знаходзіліся тры роты салдат, якія чакалі прыезду генерала. Пры ўдары загінулі каля 70 расейскіх вайскоўцаў з 36-й гвардзейскай мотастралковай брыгады з Забайкальскага краю.
Каментары