Пра сваё звальненне датуль нязменная дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Паводле ўжо былой дырэктаркі, яе звольнілі пасля 17 гадоў працы на «Белсаце» і 32 гадоў працы на Польскім тэлебачанні. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.
Што да будучыні «Белсата», то ягоны бюджэт, па словах Агнешкі Рамашэўскай, будзе па рашэнні МЗС зменшаны на 47%, а расейскамоўныя праграмы з канала будуць перададзеныя каналу TVP World. Былая дырэктарка «Белсата» лічыць гэта памылкай, бо справа прасоўвання праўдзівай інфармацыі на ўсход ад гэтага, на яе думку, страціць.
Каментары