Неверагодны Ян Облак выцягнуў мадрыдскі «Атлетыка» ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў
У матчы 1/8 фіналу мадрыдцы ў серыі пенальці спынілі міланскі «Інтэр», недасягальны ў турнірнай табліцы Серыі А і фіналіста мінулай футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Тры тыдні таму «Інтэр» дома перамог з лікам 1:0.
Сёння «Атлетыка» на сваім полі ў Мадрыдзе вырваў перамогу ў асноўны час 2:1, і паколькі права выязнога гола ўжо не дзейнічае, быў прызначаны дадатковы час, у якім галоў не было.
Як вынік, усё вырашылася ў серыі пенальці.
Неверагодны славенскі галкіпер «Атлетыка» адбіў удары Алексіса Санчэса і Даві Класэна, а капітан «Інтэра» Лаўтара Марцінес прабіў вышэй варот — 3:2.
«Атлетыка» — у чвэрцьфінале.
Раней чвэрцьфіналістамі сталі «Барселона», «Рэал», «Манчэстэр Сіці», «Арсенал», «Баварыя», «Барусія» Дортмунд, ПСЖ.
Лёсаванне 1/4 фіналу адбудзецца ў пятніцу. Матчы пройдуць 9-10 і 16-17 красавіка.
Каментары