Матч пройдзе ў чэрвені.
«Мы дамовіліся аб правядзенні гульні са зборнай Беларусі. Матч плануецца ў чэрвені на выездзе, у Мінску», — сказаў прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза Аляксандр Дзюкаў.
Футбольныя каманды Расіі пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіне адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў і апошнія два гады зборная праводзіць толькі таварыскія матчы з нятопавымі камандамі Афрыкі, Азіі і Кубы. Найбліжэйшыя гульні футбалісты РФ правядуць у сакавіку супраць каманд Сербіі і Парагвая, піша «Спутнік».
Зборная Беларусі мае права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай ФІФА і УЕФА. Адзінае абмежаванне — хатнія матчы каманда павінна праводзіць на нейтральнай тэрыторыі. Беларускія футбалісты правядуць два спарынгі 21 і 26 сакавіка — супраць Чарнагорыі і Мальты.
У верасні 2024 года нацыянальная каманда пачне новы гульнявы цыкл у Лізе Нацый.
Каментары