«Я ведаю ўсю сітуацыю». Найлепшая сяброўка Сабаленкі заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым у Маямі
Нягледзячы на трагедыю з Канстанцінам Кальцовым Арына вырашыла ўдзельнічаць у прадстаўнічым турніры ў Маямі. У ноч на пятніцу яна возьме старт з другога раўнду. Прычым яе суперніцай будзе найлепшая сяброўка, іспанка Паўла Бадоса.
Менавіта Паўла дапамагла Канстанціну Кальцову зладзіць сюрпрыз з нечаканым з'яўленнем перад Арынай у Дубаі. У снежні 2022 года, скарыстаўшыся перапынкам у чэмпіянаце КХЛ, тады яшчэ трэнер уфімскага «Салавата Юлаева» прыляцеў да сваёй каханай, піша «Камсамолка».
І вось цяпер, пасля трагічнай гібелі Кальцова, Бадоса павінна выйсці на матч супраць Сабаленкі. Журналісты спыталі ў Паўлы на прэс-канферэнцыі, ці была ў яе магчымасць пагаварыць з Арынай? Бадоса адзначыла адразу ж, што не хацела б абмяркоўваць гэтую тэму, але дадала:
— Учора я шмат з ёй размаўляла. І сёння раніцай таксама. Так што я ведаю, праз што яна праходзіць. Я ведаю ўсю сітуацыю, што адбываецца. Мяне гэта крыху шакуе, бо яна мая найлепшая сяброўка, і я не хачу, каб яна пакутавала. Гэта вельмі цяжкая сітуацыя. Да таго ж гуляць супраць яе яшчэ і нязручна. Я не хачу гэта абмяркоўваць. Яна мая найлепшая сяброўка, і я абяцала ёй гэта.
Тое, што адбылося ў Маямі, абмяркоўвалася не толькі пасля матчу Бадосы. Журналісты цікавіліся і меркаваннем экс-першай ракеткі свету датчанкі Каралін Вазняцкі.
Каралін заўважыла, што яна не можа ўявіць, што цяпер адчувае Арына:
— Я кажу гэта і хачу плакаць. Гэта такая жудасная сітуацыя. Я звярнулася да яе і сказала, што буду побач, калі ёй што-небудзь спатрэбіцца. Я люблю Арыну, яна выдатны чалавек. Яна заўсёды такая шчаслівая і адкрытая. Бачыць, як яна праходзіць праз гэта — жахліва. Я нават не магу ўявіць, што яна цяпер перажывае. Кожны смуткуе па-свойму. Калі яна сёння праходзіла міма, я дала ёй прастору. Але дала зразумець, што я побач. Я і ўсе мы гатовыя ёй дапамагчы.
Каментары