Кальцоў з'ехаў з «Салавата Юлаева» пасля размовы на павышаных танах, падпісаўшы заяву аб звальненні
Пры гэтым прамога канфлікту з кім‑небудзь у Кальцова не было.
Былы трэнер «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў пакінуў расійскі клуб пасля размовы на павышаных танах з кіраўніцтвам, падпісаўшы па выніках заяву аб звальненні, піша «Трыбуна» са спасылкай на Матч ТВ.
Пры гэтым прамога канфлікту з кім‑небудзь у Кальцова не было.
Заяву аб звальненні з «Салавата» падпісалі. Клуб павінен быў разлічыць Кальцова, але не паспеў — у арганізацыі пакуль няма грошай і адбываюцца істотныя затрымкі па заробках супрацоўнікаў.
Нагадаем, што Канстанцін Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка выскачыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Экс-хакеісту было 42 гады. У Маямі ён прыехаў на матчы сваёй сяброўкі, другой ракеткі свету Арыны Сабаленкі.
«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова
Дзве трагедыі Сабаленкі. У 42 гады памёр бойфрэнд тэнісісткі, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце — яе бацька
Ад НХЛ да каманды Лукашэнкі. Гісторыя хакеіста Канстанціна Кальцова, які загінуў у Маямі
Канстанцін Кальцоў загінуў у Маямі
Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?
Каментары