Меркаванні88

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Аляксандр Лукашэнка развіў радасную актыўнасць у сувязі з чаканым палётам першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай на МКС. Чаму так і для чаго?

Валянціна Церашкова, першая савецкая касманаўтка, адыграла важную ролю ў прапагандзе савецкай, а пасля і пуцінскай сістэмы. Фота: Wikimedia Commons

Спачатку Аляксандр Лукашэнка сазваніўся з беларускай касманаўткай па відэасувязі, выдаў кучу жартаў і паабяцаў салату з цыбулі па вяртанні. А пасля, не чакаючы палёту, хуценька падпісаў спецыяльны закон для касманаўткі і для яе дублёркі, які дае ім ільготы і абавязвае ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці.

Прасцей кажучы, праз адсутнасць якіх-небудзь значных дасягненняў і выбітных персанажаў Лукашэнка вырашыў сам зрабіць сабе новую зорку — умоўна кажучы, беларускую Валянціну Церашкову.

Але ж першая спроба не ўдалася. Старт быў запланаваны на 21 сакавіка: ракета з Васілеўскай мусіла выправіцца ў да МКС з арандаванага Расіяй касмадрому Байканур у Казахстане. Пасля беларуска павінна была правесці на арбіце 12 сутак і вярнуцца на зямлю.

Але ж нешта пайшло не так: ракета трохі падыміла, і пуск адмянілі. Што здарылася і якія праблемы ўзніклі са стартам — пакуль інфармацыі няма. Але папярэднія версіі наступныя: ці то рухавікі ракеты «Саюз», якая павінна была адправіць карабель з экіпажам на МКС, не ўключыліся ў належны час. Ці то не адышла адна з мачтаў стартавага комплексу.

Дакладна вядома толькі тое, што пуск адмяніла аўтаматычная сістэма бяспекі.

Наступная спроба — у суботу, 23 сакавіка.

Валянціна Церашкова, першая савецкая касманаўтка, адыграла важную ролю ў прапагандзе савецкай, а пасля і пуцінскай сістэмы. Старшыня Камітэта савецкіх жанчын — у Лукашэнкі таксама ёсць свой Саюз жанчын, які адыгрывае немалую ролю ў выбарчых фарсах і для падтрымання грамадства ў пакорлівасці. Дэпутатка Вярхоўнага Савета ўсіх скліканняў і Дзяржаўнай Думы — і менавіта Церашковай даручылі ўнесці прапанову аб папраўках у Канстытуцыю, каб дазволіць Пуціну заставацца на пасадзе бясконца.

Выглядае, што, калі ракета ўсё ж паляціць, то Беларусь атрымае рымэйк яшчэ аднаго атрыбута савецкай сістэмы.

Каментары8

  • Адліга
    21.03.2024
    Валянціне Церашковай
    За палёт касміческій
    Падарыў Хрушчоў Нікіта
    Х... аўтамаціческій
    )))))
  • Улад
    21.03.2024
    Пакаленню, да якого належаў Саша Лукашэнка, дзяўблі мозг Перамогай, савецкім космасам і савецкім хакеем. А чым цяперашнее пакаленне горш? Трэба і яго мозг дзяўбсці адпаведна. 
  • Галя
    21.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →