Чатырох падазраваных у нападзе на «Крокус Сіці Хол» затрымалі каля Бранска
У машыне, што затрымалі ў Бранскай вобласці, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася або шэсць, або чатыры чалавекі: чатырох затрымалі.
Аўтамабіль з меркаванымі злачынцамі быў спынены недалёка ад пасёлка Хацунь каля Бранска, паведамляе Baza.
У машыне, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася ці чатыры ці шэсць чалавек: чатырох затрымалі.
Затрыманымі аказаліся грамадзяне Таджыкістана. Зараз з імі працуюць супрацоўнікі спецслужбаў — іх правяраюць на дачыненне да тэракту.
Пазней сталі вядомыя асобы чацвярых з шасці меркаваных тэрарыстаў, якія маглі ўчыніць страляніну ў «Крокус Сіці Хол», піша Baza.
1) Насрыдзінаў Махмадрасул — 37 гадоў
2) Ісманаў Рыважыдзін — 51 год
3) Сафолзада Шохінджон — 21 год
4) Назараў Рустам — 29 гадоў.
Усе яны — грамадзяне Таджыкістана. Яны былі зарэгістраваны ў Яраслаўскай, Іванаўскай і Самарскай абласцях. Хто з іх затрыманы — пакуль невядома. Чацвярых іншых зараз шукаюць.
Меркаваныя злачынцы могуць мець пры сабе зброю і выбуховыя рэчывы. Пры затрыманні супрацоўнікам паліцыі загадана выконваць меры асабістай бяспекі. На пошукі падазраваных арыентаваны ўвесь асабісты склад.
Каментары
Даць забіць пад сотню грамадзян сваёй краіны, каб стварыць перадумовы пад што? Пад мабілізацыю? Спыніць пастаўкі зброі?
Што?
Украінцам вытрымкі. Будзем падтрымліваць, данаціць і верыць у Вашую перамогу. Бо менавіта яна ў нашых нацыянальных інтарэсах.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!