Кантроль за работай Нацыянальнага банка будзе ўзмацняцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад аб рабоце банкаўскай сістэмы.
«Як вы разумееце, Павел Уладзіміравіч [старшыня праўлення Нацбанка Калаур], па-за кантролем Нацыянальны банк быць не можа. Кантроль ажыццяўляецца прэзідэнтам, і вы, напэўна, заўважылі, што ў сувязі з прызначэннем новых асоб у фінансава-эканамічным блоку гэты кантроль будзе ўзмацняцца», — сказаў Лукашэнка.
Ён узгадаў прызначэнне банкіра Аляксандра Ягорава намеснікам кіраўніка сваёй Адміністрацыі, да таго ж, дадаў Лукашэнка, ён падключыць Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Лукашэнка сказаў, што Нацбанк «у асноўным свае функцыі выконвае», але «гэта не значыць, што няма ў гэтым плане праблем».
Каментары