Балгарыя і Румынія пачынаюць выдаваць шэнгенскія візы беларусам
З 1 красавіка Румынія і Балгарыя павінны пачаць выдаваць шэнгенскія візы, у тым ліку і ў Беларусі. Інфармацыю пра гэта ўжо пацвердзілі ў пасольстве Балгарыі ў Мінску.
З 2024 года Балгарыю і Румынію прынялі ў Шэнгенскую зону, пасля чаго анансавалі выдачу гэтымі дзяржавамі адпаведных віз грамадзянам трэціх краін.
У паведамленні балгарскага пасольства сказана, што для забеспячэння больш высокага ўзроўню абслугоўвання заяўнікаў у Беларусі пасольства Балгарыі ў Мінску заключыла пагадненне аб знешнім абслугоўванні з фірмай VFS Global.
Мяркуецца, што дакументы на шэнгенскія візы ад Балгарыі будуць прымаць у дзевяці гарадах: Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве і Пінску. Консульскі збор будзе складаць €35, сэрвісны збор візавага цэнтра — €25.
Што тычыцца Румыніі, то, паводле папярэдняй інфармацыі, яна таксама плануе пачаць выдаваць беларусам «шэнген» з 31 сакавіка.
Каментары