З 1 красавіка пачнуць выдаваць шэнгенскія візы Балгарыя і Румынія. Гэтыя краіны атрымалі такую магчымасць праз тое, што Рада Еўрасаюза прыняла пастанову дазволіць Балгарыі і Румыніі частковы доступ у Шэнгенскую зону пачынаючы з 31 сакавіка 2024 года.
Чакаецца, што Балгарыя і Румынія неўзабаве пачнуць выдаваць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы замежным грамадзянам, якім гэты дакумент неабходны для ўезду ў Шэнгенскую зону.
Як адзначаецца на сайце Шэнгена, на падставе гэтай візы яе ўладальнікі змогуць уязджаць ва ўсе дзяржавы-члены Шэнгенскай зоны.
Ці стане ад гэтага лягчэй атрымаць візу беларусам — пакуль цяжка сказаць. У Мінску пакуль што ёсць дыпламатычныя прадстаўніцтвы абедзвюх гэтых краін. Пасольства Балгарыі ў Мінску знаходзіцца на плошчы Свабоды, 11, а пасольства Румыніі — на Калінінградскім завулку, 12.
Каментары