Асуджаны на вялізны тэрмін старшыня Партыі БНФ скардзіцца на вялікія праблемы.
«Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі кепска», — напісаў у фэйсбуку яго зяць Дзмітрый Антончык.
Рыгора Кастусёва затрымалі ў красавіку 2021 года і праз паўтара года асудзілі да 10 гадоў калоніі нібыта за спробы захопу ўлады. У зняволенні ў Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
Каментары