Беларускі святар адказаў на пытанне, ці можна пахрысціць ката
Часам святарам даводзіцца адказваць на нечаканыя пытанні. Пры гэтым адказ бывае такі ж нечаканы, як і пытанне.
У сваім рылз у фэйсбуку святар Аляксандр Кухта адказаў на пытанне, ці можна пахрысціць ката.
— Ну… можна, — адказвае Кухта.
— Бацюшка, скажыце, а што для гэтага патрэбна?
— Калі ваш кот усвядомлена прачытае Сімвал веры і прывядзе двух другіх катоў, які будуць яго хроснымі, тады пахрысцім, — запэўніў бацюшка.
Чытайце яшчэ:
Калі кот сумуе. Некалькі лайфхакаў, як парадаваць жывёлу
Каментары