Меркаванні66

Ці ўсякая ўлада ад Бога? Тлумачыць святар

«Крыўдна, што такая простая маніпуляцыя працуе», — кажа праваслаўны місіянер Аляксандр Кухта. На сваім канале «Бацюшка адкажа» ён тлумачыць, што насамрэч казаў апостал Павел пра ўладу, якая «ад Бога».

Нясіце Канстытуцыю

Гэтую біблейскую фразу больш за ўсё любяць дыктатары. Мова ідзе пра словы апостала Паўла, што ўсякая ўлада пастаўленая Богам, і той, хто ёй супраціўляецца, паўстае супраць парадку. Гэта тэза вернікам, якія сутыкаюцца з дэспатызмам і самадурствам, не зразумелая.

«Уявіце: прыходзіць які-небудзь Валдэморт і кажа, што цяпер ён тут галоўны і ўсе абавязаныя яго слухацца. А хто не згодны, то вось — у Бібліі так напісана. Крыўдна, што такая простая маніпуляцыя працуе, многія вернікі не ведаюць, як на яе адказаць», — кажа Кухта.

Першы адказ — просты і, як кажа айцец Аляксандр, не вельмі сур'ёзны.

«Прынясіце Канстытуцыю. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Беларусі з'яўляецца народ. А далей наўпрост сказана, што ў нас дэмакратыя (4-ы артыкул). Гэта значыць, што чалавек, які займае месца прэзідэнта, кім бы ён ні быў, па Канстытуцыі з'яўляецца не гаспадаром усяго існага, а слугой народа, і народ праяўляе сваю ўладу праз розныя інстытуты, розныя меркаванні і розныя погляды. Калі апостал Павел пісаў свае пасланні, дэмакратыя ўжо была даўно вядомая, але Павел не зрабіў для яе выключэння. А гэта значыць, што калі вакол вас дзеецца букваедства і хтосьці спрабуе апраўдаць самавольства чарговага чыноўніка, абгрунтоўваючы яго прэтэнзію на абсалютную ўладу спасылкай на Біблію, пакажыце яму Канстытуцыю і нагадайце пра апостала Паўла», — кажа Кухта.

Але ёсць і больш грунтоўны способ паспрачацца па тэме, чаму канкрэтны дыктатар — не выбар Бога.

Пасланне пад наглядам тамтэйшых «чэкістаў»

У Пасланні апостала Паўла да Рымлянаў, у 13-й главе гаворыцца: «Кожны чалавек няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады не ад Бога; а існуючыя ўлады Богам устаноўленыя. Бо хто працівіцца ўладзе, той супрацьстаіць Божаму ўстанаўленню; а хто супрацьстаіць, той сам на сябе накліча асуджэнне».

Кухта звяртае ўвагу на тое, што ніякі тэкст не існуе абстрактна, у вакууме. Заўсёды ёсць кантэкст: навошта ён напісаны, каму, што адбывалася на фоне. Пасланне да Рымлянаў — гэта прыкладна 50-ы год, гаворыць святар, хрысціянства толькі з'явілася.

«Гэта цяпер мы разумныя, ведаем, калі пасціцца, якія малітвы чытаць раніцай, а якія ўвечары, а самыя прашараныя могуць адрозніць догмы ад канонаў. А ў першыя дзесяцігоддзі ўсяго гэтага яшчэ не было. Усе проста чакалі канца свету. Прычым не абстрактна, калісьці потым, а вось проста заўтра, ну ці праз месяц. Як вы калі-небудзь глядзелі фільмы-катастрофы, то ведаеце, што перад перспектывай апакаліпсіса многія звыклыя рэчы губляюць сэнс. Навошта, напрыклад, патрэбныя грошы, калі заўтра ўсе памруць? А ці так ужо абавязкова выконваць законы, асабліва калі яны дурныя, ці не прасцей паслаць чыноўнікаў лесам? Здароў, анархія. Таму рымскія ўлады вельмі коса глядзелі на хрысціян, якія мала таго што дзіўныя, дык яшчэ адмаўляліся падпарадкоўвацца культу імператара. А гэта ўжо сур'ёзна, гэта зневажанне скрэпы, на якой стаяла імперыя.

І сам апостал Павел — таксама асоба нядобранадзейная, ён перыядычна катаўся ў рымскім аўтазаку і адграбаў ад рымскага АМАПа. І вось ён піша ліст у Рым. А ў Рыме вялікая грамада, некалькі соцень чалавек, хтосьці абавязкова прагаворыцца, і копія яго ліста ляжа на стол таварышу маёру», — вобразна апісвае кантэкст Паслання Кухта.

Такім чынам, апосталу Паўлу, мяркуе святар, нічога не заставалася, акрамя як паспрабаваць уседзець на двух крэслах і пісаць адначасова на дзве розныя аўдыторыі — рымскай грамадзе, з аднаго боку, а з другога — «мясцовым чэкістам».

«Таму ў самы канец свайго Паслання, у 13-ты артыкул, аўтар кладзе тэкст, які можна тлумачыць дваяка: для грамады гэта заклік лішні раз не падстаўляцца і прыструніць заўзятых анархістаў, а для таварыша маёра — гэта маніфест аб лаяльнасці, каб адсталі», — гаворыць Кухта.

Ён звяртае ўвагу, што гэтак жа гэты тэкст разумелі і хрысціяне ў першыя стагоддзі. І самы аўтарытэтны прыклад — гэта Іаан Златавуст, які пісаў: «Улады ўстаноўлены ад Бога… Як гэта?

Няўжо кожны начальнік пастаўлены ад Бога? Гаворка не аб кожным начальніку асобна. Але аб самой уладзе. Паколькі роўнасць часта даводзіць да сварак, то Бог устанавіў многія віды ўлады і падпарадкавання — паміж мужам і жонкаю, паміж сынам і бацькам, паміж старцам і юнаком, паміж начальнікам і работнікам, паміж настаўнікам і вучнем. А безуладдзе ўсюды ёсць злом і бывае прычынай бязладзіцы.

Бо ад уладаў для дзяржавы бываюць незлічоныя выгоды. Калі скасаваць іх, усё загіне, і не выстаяць ні гарады, ні вёскі, ні дамы, нішто іншае. Усё зрынецца, бо больш моцныя паглынуць больш слабых».

Улада ці свабода?

Ёсць яшчэ адзін аспект, які варта разумець, паглыбляецца ў лінгвістычны аспект Кухта.

«Апостал Павел, калі піша, што «не бывае ўлады, акрамя як ад Бога», выкарыстоўвае хітрае слова з падвойным значэннем ἐξουσία. Гэта адначасова і ўлада, і нечакана свабода», — тлумачыць Кухта. 

Гэта як у беларускай мове, памятаеце верш Купалы: «Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць…» Г.зн. у тваёй уладзе, князь, пакараць ці забіць, ты свабодна можаш рашаць.

«У нашай мове ўлада і свабода — гэта супрацьлеглыя паняцці, — кажа святар. — Звычайна або вольніца, або жорсткая структура. А ў грэкаў — не так. Вось як гэта ж слова ἐξουσία выкарыстоўваецца ў іншых месцах. Напрыклад, на судзе Пілат кажа Хрысту: «Мне не адказваеш, не ведаеш, што я маю ўладу (ці свабоду, ἐξουσία то-бок) крыжаваць цябе ці адпусціць цябе». На што яму Ісус адказвае, што не меў бы ты нада мной ніякай ἐξουσία [улады/свабоды/выбару], калі б не было дадзена табе звыш. У гэтым выпадку гаворка не ідзе ні пра структуру, ні пра ўладныя органы і нават не пра Пілата як чыноўніка. Ісус проста канстатуе відавочны факт, што Пілату трэба зрабіць выбар — выратаваць сябе або выратаваць невінаватага. І гэта ἐξουσία».

Кухта лічыць, што ў апостала Паўла тое ж самае. Павел піша пра ўлады наогул, сам прынцып, усталяваны Богам.

 «А пра тое, каб усім хрысціянам правесці ў сябе аперацыю па выдаленні сумлення і радасна падтрымліваць любое самавольства чыноўнікаў, пра гэта гаворкі не ідзе», — кажа ён.

Што думае сучасная Царква

У якасці яшчэ аднаго аргумента Кухта прыводзіць пункт гледжання на пытанне самой Царквы. У важным базавым дакуменце, на якім будуецца многае ў сучасным царкоўным праве, які называецца «Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы», у главе «Царква і дзяржава» напісана:

«Калі ўлада прымушае праваслаўных вернікаў да адступлення ад Хрыста і Яго Царквы, а таксама да грахоўных, шкодных для душы ўчынкаў, Царква павінна адмовіць дзяржаве ў падпарадкаванні. Хрысціянін, дзейнічаючы па загадзе сумлення, можа не выконваць загады ўлады, якая прымушае да цяжкага граху».

Чытайце таксама:

Святары наведалі Чырвоны касцёл. Што яны там пабачылі

Святар: Беларускую Праваслаўную Царкву перафарматавалі цалкам пад дыктатара 

Каму патрэбен такі малебен, альбо Чаму маўчыць мітрапаліт Веніямін?

Каментары6

  • No gods no masters
    21.12.2022
    Якога бога - Перуна ці Ярылы?:)
  • Уставший от плохих новостей
    21.12.2022
    Очень интересное объяснение. Приятно удивлен богословским уровнем отца Андрея. Дорогу молодым! Что в политике, что в церкви правят бал к сожалению одни алчные, похотливые и кровавые старцы. Молодежь намного интереснее и адекватнее.
  • відьмаявідьма
    22.12.2022
    если бы батюшка хоть немного был бы честен прежде всего перед самим собой, то
    он был бы просто светским философом - преподавателем философии, писателем и т.п.
    а не дурил бы людям головы церковной ересью
    и это в 20-то 1-ом веке...
    постыдился бы, если бы стыд оный хоть немного имел бы

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →