Марына Васілеўская вярнулася на Зямлю. Яна правяла ў космасе 14 сутак
Беларуская касманаўтка прызямлілася ў Казахстане.
У 10:17 апарат карабля «Саюз МС-24» з Алегам Навіцкім, Марынай Васілеўскай і Лорэл О’Харай прызямліўся ў раёне казахстанскага горада Жэзказган.
Раніцай карабель адстыкаваўся ад модуля. Яго звядзенне з арбіты і спуск на Зямлю прайшлі штатна, паведаміў «Раскосмас».
Перад пачаткам расстыкоўкі міжнародны экіпаж карабля ў складзе касманаўта «Раскосмаса» Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Лорэл О'Хары пракантраляваў герметычнасць пераходных люкаў і надзеў скафандры. Пасля гэтага касманаўты перайшлі ў спушчальны апарат, зачынілі люк у бытавым адсеку і праверылі герметычнасць люка і скафандраў.
У 9.24 адбылося ўключэнне рухавіка карабля для вывядзення з арбіты. У 9.52 адбыўся падзел на адсекі, у 9.54 — уваход апарата ў атмасферу прыкладна на адлегласці 100 км.
Каментары