Стала вядома, якімі аўтамабілямі валодаюць Качанава і сем'і яе дзвюх дачок
Выданне «Люстэрка» надрукавала артыкул пра маёмасны стан Наталлі Качанавай і яе найбліжэйшых сваякоў. Пра тое, як вырашана жыллёвае пытанне адной з найбліжэйшых паплечніц Лукашэнкі, «Наша Ніва» неаднаразова пісала раней, і з таго часу, як выглядае, прынцыпова нічога не памянялася. А вось пра аўтапарк гэтай сям'і раней вядома не было, гэтае пытанне «Люстэрка» высветліла пры дапамозе Belpol.
Трэба сказаць, што ў гэтым аспекце ў сям'і самой Качанавай і ў яе дачок усё даволі сціпла, прынамсі, так было тры гады таму.
На саму Наталлю Качанаву і яе дочак ніякага аўтатранспарту на па стане сярэдзіну 2021 года запісана не было. У мужа чыноўніцы, Леаніда Качанава, ёсць Suzuki Grand Vitara 2008 года выпуску.
Таксама ёсць аўтамабілі ў мужоў абедзвюх дачок, але да разраду дарагіх іх аднесці складана. Напрыклад, у мужа старэйшай дачкі ёсць машына 2001 года выпуску, а ў мужа малодшай — Mercedes-Benz C180 2014 года выпуску.
Старэйшай дачцэ Качанавай, Вользе, 38 гадоў, яна працуе лекарам з вышэйшай катэгорыяй у РНПЦ «Маці і дзіця». Яе муж — таксама медык, працуе ў Мінскім анкалагічным цэнтры лекарам УГД.
Малодшая дачка чыноўніцы, 30-гадовая Алена, паводле даных на сярэдзіну 2021 года, працавала на наваполацкім «Нафтане», а яе муж быў дырэктарам па IT у буйной кампаніі, якая вырабляе металічныя дзверы і дамафонныя сістэмы.
Гісторыя жыцця Наталлі Качанавай: як валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі
Віцэ-прэм’ерка Качанава пачынае будоўлю катэджа ў Драздах ФОТЫ
Качанава выгуляла на МТЗ раскошную шубу са скандынаўскай норкі
«А павінна быць у фуфайцы?» Лукашэнкаўцы кінуліся абараняць шубу Качанавай
Каментары