У Маскве педафіл пад выглядам Улада Бумагі прымусіў дзіця даслаць яму інтымныя фота
Справай займаецца паліцыя.
Жыхарка Масквы ўвечары 8 красавіка заўважыла, што яе сямігадовы сын праводзіць занадта шмат часу ў прыбіральні. Дзіця знаходзілася ў прыгнечаным стане і распавяло, што невядомы прадставіўся беларускім блогерам Уладам Бумагай і прымусіў яго даслаць інтымныя фота.
Па словах дзіцяці, яму ва УКантакце напісаў карыстальнік з імем Улад Бумага. Хлопчык — вялікі фанат блогера, таму вырашыў пагутарыць з «кумірам». Невядомы паабяцаў запрасіць дзіця на здымкі, але перад гэтым папрасіў даслаць яму нібыта для кастынгу фота ў вопратцы на поўны рост, а затым і без адзення, паведамляе Baza.
Пасля таго, як хлопчык даслаў здымкі, невядомы пачаў яго шантажаваць і патрабаваць новыя здымкі пад пагрозай забойствам і рассылання фота сябрам.
Цяпер справай займаецца паліцыя.
Улад Бумага — папулярны блогер родам з Беларусі. Ён спецыялізуюцца на кантэнце для дзяцей і падлеткаў. На YouTube ва Улада 53 мільёны падпісчыкаў.
Каментары