Эканоміка

«Дачка» холдынга «Атлант-М» выпусціла токенаў на мільён даляраў

Раней рэйтынгавае агенцтва прысвоіла эмітэнту высокі рэйтынг бізнэс-рэпутацыі — на ўзроўні AA.

Атлант-М ва Уруччы. Фота: automechta.by

Брокерскі дом «Атлант-М», які ўваходзіць у холдынг буйнога аўтамабільнага дылера, выпусціў токены на $1 млн з прыбытковасцю 6% гадавых у валюце. Раней рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings прысвоіла эмітэнту высокі рэйтынг бізнэс-рэпутацыі — на ўзроўні AA, паведамляе Finstore.

На долю холдынгу «Атлант-М» у Беларусі прыпадае каля 25% продажаў новых аўтамабіляў. У партфелі кампаніі — 17 аўтабрэндаў. Яна валодае аўтацэнтрамі і сэрвіснымі станцыямі агульнай плошчай больш за 39 тыс. кв. м.

Актывы эмітэнта, па даных Finstore, на 31 снежня 2023 года складалі 85,3 млн рублёў, уласны капітал — 55,2 млн, выручка да выплаты падаткаў па выніках мінулага года — 17,4 млн, чысты прыбытак — 2,9 млн рублёў.

Паведамляецца, што інвестыцыі плануецца накіраваць на рэфінансаванне банкаўскіх крэдытаў, каб зрабіць таннейшым выкарыстоўваны пазыковых капітал. Выпуск токенаў разлічаны на тры гады з штомесячнай выплатай працэнтаў і афертай 15% у паўгоддзе.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →