Нявестка Лукашэнкі зганяла ў Маскву па дыплом «Шансон года» ўрадавым бортам
Нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук выкарыстала ўрадавы самалёт у асабістых мэтах — каталася па дыплом у Маскву, піша канал «МотолькоПомоги».
«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук атрымала дыплом лаўрэата прэміі «Шансон года — 2024» і асабіста прыехала па яго на цырымонію ўзнагароджання ў Маскве. На апублікаваным фота з цырымоніі яна пазіруе разам са спеваком Русланам Аляхно.
Але высветлілася, што для атрымання гэтага дыплома асабіста ў рукі, Сялук скарысталася ўрадавым бізнэс-джэтам Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ. Гэта значыць, выкарыстоўвала яго ў асабістых мэтах.
І гэта той самы самалёт з залатымі ручкамі і аздабленнем пад мармур, які нядаўна лятаў у Маскву па першую беларускую жанчыну-касманаўтку. Тады якраз і спалілі яго залатое аздабленне.
Як паведамляе «МотолькоПомоги», борт з Сялук вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у дзень мерапрыемства 20 красавіка ў 13:43, каб праз гадзіну быць у Маскве. Вярнуўся назад 21 красавіка ў 15:42, высадзіўшы пасажыраў на ўрадавай стаянцы.
Акрамя атрымання дыплома, Сялук паспела заскочыць на канцэрт, які праходзіў у вялікай зале Крамлёўскага палаца, дзе дзеці выконвалі адну з яе песень.
Лукашэнка выказаўся пра гадзіннік Франака Вячоркі
«Издохнет здесь нацистский змей проклятый!» Любімы аўтар нявесткі Лукашэнкі — расійскі Z-паэт
«Талантище! И поет красиво». Ботаў мабілізавалі на падтрымку нявесткі Лукашэнкі
Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы
Аўтар гімна лукашыстаў «Любімую не аддаюць» распавёў, за колькі гатовы зрабіць з дзіцяці зорку. Сума шакуе
Каментары