У Вялікабрытаніі вытворцаў прысмакаў абвінавацілі ў маніпуляцыі дзецьмі
Брытанская кампанія Bite Back, якая займаецца даследаваннем праблем, звязаных з дзіцячым атлусценнем, абвінаваціла 10 найбуйнейшых вытворцаў у прыцягненні дзяцей яркай упакоўкай з выявай нездаровых персанажаў мультфільмаў. На думку спецыялістаў, такім чынам вытворцы маніпулююць дзецьмі і прапагандуюць нездаровае харчаванне, піша The Guardian.
Даследчыкі папрасілі экспертаў па харчаванні прааналізаваць 262 упакоўкі прысмакаў, якія прадаюцца ў Вялікабрытаніі, на прадмет таго, якая з іх спадабаецца дзецям. Для даследавання былі адабраныя прысмакі, вырабленыя дзесяццю найбуйнейшымі харчовымі кампаніямі: сярод іх Kinder Surprise, M&Ms, Cadbury, Oreo, Milka, Dairylea, Mars, PepsiCo і іншыя.
Даследаванне засведчыла, што:
- 78% прадуктаў аказаліся шкоднымі для здароўя з-за ўтрымання ў іх тлушчу, солі або цукру;
- 67% персанажаў, намаляваных на ўпакоўках, «былі нездаровыя»;
- 80% упаковак прадуктаў мелі яркія колеры, пацешныя ўзоры і надпісы, каб прыцягнуць увагу дзяцей.
Bite Back прадставіла свой даклад для расследавання ў Палату лордаў. Выканаўчы дырэктар Bite Back папрасіў міністраў «увесці новыя правілы, каб абмежаваць гэтую злавесную тактыку гігантаў нездаровай ежы, паколькі гэта вядзе да крызісу аховы здароўя».
Каментары
Салодкае ж можа быць і карысным, як сухафрукты, ці натуральныя сокі тыя ж