Беларускі брамнік Антон Чычкан стаў у складзе кракаўскай «Віслы» уладальнікам футбольнага Кубка Польшчы. Ён стаў першым у гісторыі беларускім футбалістам, які заваяваў гэты трафей.
Пры гэтым цікава, што кракаўская «Вісла», за якую гуляе Чычкан, гуляе цяпер у другім польскім дывізіёне і займае там толькі пятае месца.
У фінальным матчы «Вісла» перамагла «Пагоню» са Шчэціна з лікам 2:1. У асноўны час наперадзе былі шчэцінскія футбалісты, але на апошніх секундах ужо дададзенага часу кракаўская каманда здолела зраўняць лік. У дадатковы час «Вісла» хутка дамаглася поспеху, а потым утрымала сваю перавагу.
Да таго, як працаўладкавацца ў «Вісле», Антон Чычкан гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, а пасля доўга шукаў сабе клуб.
Каментары