Яму было 75 гадоў.
Міхаіл Фаменка памёр сёння а 7-й раніцы. Прычына — анкалогія, паведамляе ўкраінская «Трыбуна».
Фаменка гуляў за кіеўскае «Дынама» У складзе кіяўлян тройчы станавіўся чэмпіёнам СССР, двойчы выйграваў Кубак СССР, у 1975-м прымаў Кубак уладальнікаў Кубка УЕФА і Суперкубак УЕФА.
Са зборнай СССР быў сярэбраным прызёрам Еўра-1972, бронзавым прызёрам Алімпіяды-1976.
Трэніраваў шэраг клубаў і зборных. У 1993 прывёў «Дынама» да першага чэмпіёнства Украіны, тады ж выйграў Кубак Украіны, у 2001 выводзіў Кіеўскі ЦСКА ў фінал Кубка Украіны.
Узначальваў зборную Украіны з 2012 па 2016 год, выводзіў каманду на Еўра-2016. Пасля ўдзелу ў турніры завяршыў кар'еру.
Каментары