«Ублюдок еб***ый бл***». Галоўны трэнер «Нёмана» загаварыў на «мове футбола» ў жывым эфіры
Ігар Кавалевіч быў вельмі незадаволены судзействам у матчы з мінскім «Дынама».
Галоўны трэнер футбольнага гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч вядомы рэзкімі выказваннямі і не заўсёды карэктнымі паводзінамі на полі. Напярэдадні ў ягоным прафайле з'явіўся яшчэ адзін падобны эпізод.
«Нёман» прымаў мінскае «Дынама» ў паўфінальным матчы ў адказ Кубка Беларусі. Першы тайм завяршыўся па нулях, што не задавальняла Гродна, бо ў першай гульні мінчукі перамаглі з лікам 1:0. Ідучы ў падтрыбуннае памяшканне на перапынак, Кавалевіч даў не зусім пахвальную характарыстыку суддзі.
«Ублюдок еб***ый бл***», — даволі гучна выказаўся трэнер. Але ён не ўлічыў, што менавіта ў гэты момант яго паказвалі ў жывой трансляцыі па «Беларусь 5».
Каментатар Павел Баранаў пажартаваў, што Кавалевіч «загаварыў на мове футбола». Трэнера, дарэчы, у другім тайме наогул выдалілі з поля за спрэчкі з суддзямі. Але ягоны «Нёман» змог забіць два мячы і прабіцца ў фінал Кубка, дзе згуляе з «Іслаччу».
Каментары