ЗША папярэдзілі Raiffeisen, што доступ банка да даляравай сістэмы можа быць абмежаваны з-за Расіі
Гэтае папярэджанне — самае строгае з тых, што былі вынесеныя найбуйнейшаму заходняму банку ў Расіі
Міністэрства фінансаў ЗША пісьмова папярэдзіла банк, што яго доступ да амерыканскай фінансавай сістэмы можа быць абмежаваны з-за ўгодаў у Расіі, піша Brief
Намеснік міністра фінансаў ЗША Уолі Адэйма 6 мая накіраваў у Raiffeisen ліст, у якім выказаў занепакоенасць пашырэннем дзейнасці банка ў Расіі, а таксама здзелкай на суму 1,5 мільярда даляраў з расійскім алігархам, які трапіў пад санкцыі, якую банк пасля адмяніў.
Хоць ад здзелкі, звязанай з Алегам Дзерыпаскам, Raiffeisen адмовіўся праз некалькі дзён пасля атрымання ліста, крыніца паведаміла, што занепакоенасць Мінфіна ЗША з нагоды бізнэсу банка ў Расіі захоўваецца.
Гэтае папярэджанне — самае строгае з тых, што былі вынесеныя найбуйнейшаму заходняму банку ў Расіі, і яно стала вынікам шматмесячнага ціску з боку Вашынгтона, які ўжо больш за год вывучае дзейнасць аўстрыйскага крэдытора ў Расіі.
Нагадаем, што Прыёрбанк у Беларусі належыць да групы Raiffeisen.
Каментары