Мінскі трактарны завод прэзентаваў кандытарскія вырабы, якія прадпрыемства пачало выпускаць пад уласным брэндам сумесна з кандытарскай фабрыкай «Чырвоны мазыранін». Фатаграфіі навінкі пад брэндам Belarus tractors 16 мая апублікавалі ў афіцыйным тэлеграм-канале прадпрыемства.
Цяпер у брэндаванай упакоўцы бардовага колеру з выявай трактара «Беларус» можна купіць парцыённы ірыс «Сметанковы» і зефір «Мішутка».
Кошт ірыскі вагой 0,55 г ці зефіркі вагой 0,33 г аднолькавы — 97 капеек. За гэтую суму іх будуць прадаваць з 17 мая ва ўсіх пунктах камбіната грамадскага харчавання МТЗ.
Каментары